Афіцыйны сайт ФК «Тарпеда-БЕЛАЗ» Жодзіна
  • Запрашаем на матч завяршэння сезону!
    Падрабязнее
  • «Шахцёр» пераможаны, гонка працягваецца!
    Падрабязнее
  • Іван Канавалаў, Міхаіл Калугін і Ян Афі правялі ўрок футбола ў СШ №5
    Падрабязнее

«Тарпеда-БЕЛАЗ» праводзіць для дзяцей экскурсіі па стадыёне

 

У мэтах папулярызацыі футбола і здаровага ладу жыцця ФК «Тарпеда-БЕЛАЗ» праводзіць для дзяцей з летніх аздараўленчых лагераў экскурсіі па стадыёне «Тарпеда». Учора і сёння гасцямі стадыёна былі рабята з жодзінскай СШ №8.

Зручна размясціўшыся на трыбуне, школьнікі ўважліва слухалі аповяд прэс-аташэ футбольнага клуба Сяргея Пузанкевіча пра гісторыю стадыёна, асаблівасці яго збудаванняў, аб цікавых фактах з матчаў, якія на ім праводзіліся.

Як аказалася, далёка не ўсе з рабят раней бывалі на «Тарпеда», ну і, вядома, нікому з іх не даводзілася зазіраць ўнутр стадыёна і бачыць тое, што звычайна схавана ад вачэй заўзятараў. Гасцям паказалі распранальні каманд, трэнажорную залу, у якой займаюцца спартсмены, прэс-цэнтр, у якім працуюць журналісты і праходзяць тэарэтычныя заняткі. Рабят правялі нават у VIP-ложу, і нейкі хлапчук, з камфортам размясціўшыся ў мяккім крэсле, эмацыйна заявіў, што гэта лепшы дзень у яго жыцці.

Яшчэ ў школьнікаў была магчымасць адчуць розніцу паміж натуральным і штучным пакрыццямі футбольных палёў, прабегчыся па бегавой дарожцы і пазаймацца на вулічных трэнажорах, вырабленых на ААТ «БЕЛАЗ». А ў завяршэнні экскурсіі ім падарылі буклеты ФК «Тарпеда-БЕЛАЗ» і запрасілі зноў прыходзіць на стадыён – займацца спортам і заўзець за каманду роднага горада.

среда, 14.06.2017 12:35
Актуальная інфармацыя

Лепшыя бамбардзіры чэмпіяната             

1. Міхаіл Гардзейчук (БАТЭ) – 18                            
2. Павел Савіцкі (Нёман) – 14
3. Антон Сарока (Дынама-Мінск) – 12
4. Егор Зубовіч (Тарпеда-БЕЛАЗ) – 11              

Лепшыя асістэнты чэмпіяната     

1. Ігар Стасевіч (БАТЭ) – 11
2. Дзмітрый Рэкіш (Тарпеда-БЕЛАЗ) – 10
3. Эдгар Аляхновіч (Шахцёр) – 8
3. Мікалай Януш (Шахцёр) – 8     

партнёры