Афіцыйны сайт ФК «Тарпеда-БЕЛАЗ» Жодзіна
  • «Шахцёр» пераможаны, гонка працягваецца!
    Падрабязнее
  • Іван Канавалаў, Міхаіл Калугін і Ян Афі правялі ўрок футбола ў СШ №5
    Падрабязнее
  • З Алегам Кубаравым заключаны доўгатэрміновы кантракт
    Падрабязнее

«Тарпеда-БЕЛАЗ» прыйшоў у Дзявятую школу

 

Чарговы ўрок футбола ў рамках праграмы «Тарпеда-БЕЛАЗ» ідзе ў школу» правялі сёння аўтазаводцы ў жодзінскай СШ №9. У госці да шасцікласнікаў прыйшлі Камо Аганісян, Уладзімір Шчэрба, Аляксандр Красноў, які, дарэчы, з’яўляецца выпускніком Дзевятай школы, трэнер Аляксей Юшкевіч і прэс-аташэ Сяргей Пузанкевіч.

Пасля размінкі, якую школьнікі правялі пад кіраўніцтвам Камо Аганісяна, тарпедаўцы развучылі з хлопцамі асноўныя прыёмы абыходжання з мячом. Затым адбылася вясёлая эстафета, а пасля яе – невялікі футбольны матч, у якім супраць каманды хлапчукоў гуляла каманда дзяўчынак, узмоцненая футбалістамі.

У завяршэнне мерапрыемства госці ўручылі свае падарункі – камандныя буклеты і плакаты, бранзалеты з сімволікай «Тарпеда-БЕЛАЗ» і футбольны мяч для школы. Пасля чаго адбыліся традыцыйныя фота- і аўтограф-сесіі.

четверг, 18.05.2017 12:40
Актуальная інфармацыя

Лепшыя бамбардзіры чэмпіяната             

1. Міхаіл Гардзейчук (БАТЭ) – 18                            
2. Павел Савіцкі (Нёман) – 14
3. Антон Сарока (Дынама-Мінск) – 12
4. Егор Зубовіч (Тарпеда-БЕЛАЗ) – 11              

Лепшыя асістэнты чэмпіяната     

1. Ігар Стасевіч (БАТЭ) – 11
2. Дзмітрый Рэкіш (Тарпеда-БЕЛАЗ) – 10
3. Эдгар Аляхновіч (Шахцёр) – 8
3. Мікалай Януш (Шахцёр) – 8     

партнёры