Афіцыйны сайт ФК «ТАРПЕДА-БЕЛАЗ» Жодзіна
  • Няпростая перамога ў Гарадзеі
    Падрабязнее
  • «Тарпеда-БЕЛАЗ» не пакінуў шанцаў «Славіі»
    Падрабязнее
  • ФК «ТАРПЕДА-БЕЛАЗ» арандаваў у кіеўскага «Дынама» абаронцу Алана Аўссі
    Падрабязнее

«Тарпеда-БЕЛАЗ» разграміў «Энергетык-БДУ»

 

Буйную, ды яшчэ і валявую перамогу атрымалі «аўтазаводцы» у матчы 19-га тура, абыграўшы на выездзе ў Маладзечне мінскі «Энергетык-БДУ».

Намінальныя гаспадары пакінулі за сабой пачатак сустрэчы, валодаючы ініцыятывай у першыя паўгадзіны і адкрыўшы лік. Аднак яшчэ да перапынку госці паспелі адыграцца – Кірыл Прамудраў галавой адправіў мяч у вароты пасля падачы з флангу Віталя Усцінава.

А вось другі тайм стаў часам непадзельнага панавання на поле тарпедаўцаў. У той момант, калі гулец «Энергетыка» Яўген Юдчыц ў сваёй штрафной пляцоўцы падштурхнуў у спіну Віталя Усцінава і ўбачыў перад сабой чырвоную картку, чаша вагаў рэзка нахілілася ў бок «чорна-белых». У гэтым жа эпізодзе ў вароты «студэнтаў» быў прызначаны пенальці, стрымана рэалізаваны зноў жа Кірылам Прамудравым. А ўсе пытанні зняў Міхаіл Афанасьеў, які, ледзь выйшаўшы на замену, скарыстаўся грубай памылкай абароны супернікаў. Да буйнога лік давёў Мікіта Нікалаевіч, калі да канца матчу заставаўся дзясятак хвілін.

ЭНЕРГЕТЫК-БДУ – ТАРПЕДА-БЕЛАЗ – 1:4.
26 ліпеня, Маладзечна, стадыён «Гарадскі», 235 гледачоў.
Суддзя: А.Кульбакоў (Гомель).
Галы: 1:0 – Гірс, 31. 1:1 – Прамудраў, 42. 1:2 – Прамудраў, 48 (з пенальці). 1:3 – Афанасьеў, 65. 1:4 – Нікалаевіч, 81.
ЭНЕРГЕТЫК-БДУ: Садоўскі (Лесько, 69), Наско, Шкурдзюк, Сокал, Башылаў (Соўпель, 70), Юдчыц, Умараў, Свірепа, Бакіч, Мусаханян (Мавату, 51), Гірс.
Запасныя: Атэменге, Мірошнікаў, Дыяс, Асноў.
ТАРПЕДА-БЕЛАЗ: Казлоў, Усцінаў, Прамудраў, Рамас (Сцяпанаў, 79), Хачатуран, Марэшы, Вялозу (Нікалаевіч, 70), Бардачоў, Паўлюкавец, Яшын, Анцілеўскі (Афанасьеў, 64).
Запасныя: Сямук, Алісейка, Шчэрба, Леановіч, Журневіч.
Папярэджанні: Прамудраў (49), Паўлюкавец (72), Сцяпанаў (82).
Выдаленне: Юдчыц (47).

воскресенье, 26.07.2020 18:44
Актуальная інфармацыя

НАБОР В ГРУППЫ ПОДГОТОВКИ
2010, 2011 годов рождения

Обращаться по телефонам: 5-10-49 (Вадим Михайлович), 8-029-994-04-71 (Сергей Михайлович), 8-044-477-29-62 (Михаил Демьянович).

партнёры