Афіцыйны сайт ФК «ТАРПЕДА-БЕЛАЗ» Жодзіна

«Тарпеда-БЕЛАЗ» разграміў «Слуцк»

 

«Тарпеда-БЕЛАЗ» зноў парадаваў сваіх заўзятараў буйной перамогай. Вядучы барацьбу за захаванне прапіскі ў вышэйшай лізе «Слуцк» у гульні з «аўтазаводцамі» паўтарыў лёс «Смалявічаў», прычым з тым жа самым лікам.

Госці забілі першымі, але большага тарпедаўцы ім не дазволілі. Абрынуўшы шквал нападаў на вароты суперніка, жодзінцы ўжо да перапынку мелі самавітую перавагу: двойчы вызначыўся Юрый Габоўда і прыгожа «паклаў» мяч са штрафнога Андрэй Хачатуран. У другім тайме «аўтазаводцы» мелі яшчэ некалькі выдатных магчымасцяў, але забілі толькі аднойчы – філіграннай перадачай Максіма Бардачова пісьменна распарадзіўся Мікіта Нікалаевіч. Гэтага хапіла для чарговай буйной перамогі.

ТАРПЕДА-БЕЛАЗ – СЛУЦК – 4:1
26 кастрычніка, Жодзіна, стадыён «Тарпеда», 675 гледачоў.
Суддзя: А. Васілевіч (Мазыр).
Галы: 0:1 – Сірыма, 22. 1:1 – Габоўда, 35. 2:1 – Хачатуран, 41. 3:1 – Габоўда, 45+3. 4:1 – Нікалаевіч, 78.
ТАРПЕДА-БЕЛАЗ: Бушма, Усцінаў (Нікалаевіч, 58), Прамудраў, Габоўда, Рамас, Хачатуран (к), Вялозу (Афанасьеў, 65), Бардачоў, Аўссі, Яшын, Анцілеўскі (Марэшы, 71).
Запасныя: Казлоў, Шчэрба, Паўлюкавец, Капленка.
СЛУЦК: Бранавец (к), Панікараў, Сямёнаў, Каанда (Алаян, 73), Вялько, Казлоў, Рашчэня, Анюкевіч, Крывулькін (Трубіла, 62), Сасін (Бала, 46), Сірыма.
Запасныя: Веліч, Крэнь, Русак, Сычоў, Рум, Сачкоўскі, Кладзько.
Папярэджанні: Хачатуран (20), Бардачоў (48), Аўссі (70) / Сямёнаў (40), Бала (63), Трубіла (75), Панікараў (88).

понедельник, 26.10.2020 23:51
Актуальная інфармацыя

НАБОР В ГРУППЫ ПОДГОТОВКИ
2010, 2011 годов рождения

Обращаться по телефонам: 5-10-49 (Вадим Михайлович), 8-029-994-04-71 (Сергей Михайлович), 8-044-477-29-62 (Михаил Демьянович).

партнёры