Афіцыйны сайт ФК «Тарпеда-БЕЛАЗ» Жодзіна

«Тарпеда-БЕЛАЗ» выбыў з барацьбы за Кубак

 

Некалькіх секунд не хапіла аўтазаводцам, каб адолець барысаўскі БАТЭ і прайсці ў наступную стадыю розыгрышу Кубка Беларусі па футболе 2017/2018. Вядучы па ходзе матчу адзін мяч, страціўшы дзве рэальныя магчымасці павялічыць перавагу, ужо ў кампенсаваны час тарпедаўцы дазволілі суперніку зраўняць лік і перавесці гульню ў авертайм. А ў дадатковы час барысаўчане змаглі адправіць яшчэ адзін мяч у вароты «чорна-белых», тым самым прайшоўшы ў чвэрцьфінал. Для жодзінцаў жа кубкавы шлях, на жаль, завершаны.

БАТЭ – ТАРПЕДА-БЕЛАЗ – 2:1
12 лістапада, Барысаў, «Барысаў-Арэна», 3107 гледачоў.
БАТЭ: Чычкан, Яблонскі, Булят, Бярозкін, А. Валадзько (Іваніч, 59), Мілунавіч, Радзівонаў (к), Туомінен (Сігневіч, 77), Бага, Палякоў, Мухамедаў (Гардзяйчук, 72).
Запасныя: Верамко, Рушавіч, Шкурдзюк, Малькевіч.
ТАРПЕДА-БЕЛАЗ: Канавалаў, Афі, Шапавал, Хачатуран (к), Скавыш (Макась, 90+2), Алексіевіч, Рэкіш (Зубовіч, 58, Красноў, 91), Шчэрба, Клімовіч, Калугін, Афанасьеў.
Запасныя: Хаткевіч, Сідар, Панкавец, Джугір.
Галы: 0:1 – Зубовіч, 69. 1:1 – Сігневіч, 90+2. 2: 1 – Радзівонаў, 101.
Нерэалізаваны пенальці: Гардзяйчук, 113 (міма варот).
Папярэджанні: Радзівонаў, 89, Шчэрба, 113, Клімовіч, 115.

воскресенье, 12.11.2017 21:30
Актуальная інфармацыя

Міжсезонне 2017/2018

Каманду пакінулі: Ягор Хаткевіч, Арцём Сарока, Яўген Клапоцкі, Кірыл Дарашэнка, Камо Аганісян, Михаіл Афанасьеў, Дзмітрый Рэкіш, Максім Скавыш, Аляксандр Макась, Ягор Зубовіч

Каманду папоўнілі: Уладзімір Бушма, Міхаіл Бабічаў, Сяргей Карповіч, Сяргей Канцавы, Дзмітрый Юсаў, Аляксандр Катляроў, Уладзіслаў Клімовіч

партнёры