Афіцыйны сайт ФК «Тарпеда-БЕЛАЗ» Жодзіна

Тарпедаўскія дублёры атрымалі чарговую перамогу

 

Пераможнае шэсце тарпедаўскага дубля працягваецца. У матчы восьмага тура каманда Сяргея Ярмоленка адолела гарадзенскі «Нёман» і размясцілася на верхнім радку турнірнай табліцы – як мінімум да панядзелка, пакуль не правядуць сваю гульню «Крумкачы».

Да матчу з «Нёманам» аўтазаводцы падышлі на фоне назапашанай стомленасці – мала таго, што ў дубля, як і ў асноўнай каманды, працягваецца насычаны турнірны адрэзак, дык яшчэ шэраг футбалістаў за дзень да таго прымалі ўдзел у гульні юнацкага першынства. Тым не менш, з першых жа хвілін тарпедаўцы ўзялі даволі высокі тэмп і арганізавалі прэсінг на вароты суперніка. І ўжо неўзабаве гэта дало вынік – у спробе ліквідаваць пагрозу брамнік «Нёмана» не ўтрымаў мяч, і Уладзіслаў Цурко спакойна прабіў у пустыя вароты. А праз нейкі час хвосткім ударам завяршыў атаку сваёй каманды Антон Кулінковіч і лік стаў 2:0 на карысць гаспадароў.

Але госці не мелі намер здавацца. Яшчэ да перапынку яны скарысталіся памылкай жодзінскіх абаронцаў, у выніку якой адразу два гульца «Нёмана» апынуліся тварам да твару з Яўгенам Абрамовічам – супраць дваіх брамнік быў бяссільны. І ў другім тайме гродзенцы працягвалі спробы выратаваць гульню, нават нягледзячы на ​​выдаленне ў сваім складзе. Канцоўка матчу атрымалася нервовай, суддзя часта спыняў гульню і лез у кішэню за карткамі, і ўсё ж перамогу аўтазаводцы не выпусцілі.

14 траўня, Жодзіна, матч першынства дублёраў.
ТАРПЕДА-БЕЛАЗ (д) – НЁМАН (д) – 2:1.
Галы: 1:0 – Цурко, 5. 2:0 – Кулінковіч, 20. 2:1 – Бомбель, 42.
ТАРПЕДА-БЕЛАЗ: Абрамовіч, Бялко, Джугір (к), Сідар, Канашонак, Гатагаў (58, Лабаноўскі), С.Макараў, А.Макараў, Кулінковіч, Цурко (90+1, Каралёнак), Драчоў.
НЁМАН: Шышлоў, Яблонскі, Карпенка, Беценя (к), Маруга, Журневіч, Хлебасолаў (46, Главіцкі), Яроцкі (46, Кругленя), Сыріська, Лех (62, Зубрыцкі), Бомбель (85, Сенкель).

воскресенье, 14.05.2017 20:39
Актуальная інфармацыя

Юнацкае першынство Рэспублікі Беларусь

28 мая, Жодзіна, стадыён “Тарпеда” (штучнае поле)

13:00 – ТАРПЕДА-БЕЛАЗ – МІНСК (1999 г.н.)

партнёры