Афіцыйны сайт ФК «Тарпеда-БЕЛАЗ» Жодзіна
  • Уладзімір Шчэрба, Аляксандр Паўлавец, Ілля Джугір і Яўген Абрамовіч наведалі жодзінскую школу №8
    Падрабязнее
  • Аб карысці кантрольных паядынкаў
    Падрабязнее
  • Дубль аўтазаводцаў перамагае «Гомель»
    Падрабязнее

Тарпедаўскія дублёры пацярпелі разгромнае паражэнне ад «Дынама»

 

У матчы васемнаццатага тура ў тарпедаўскіх дублёраў быў шанец ушчыльную падабрацца да лідзіруючай тройцы. Аднак сустрэча з мінскім «Дынама» сталася для іх разгромам.

Толькі на першых хвілінах гульні жодзінская каманда гуляла з гаспадарамі на роўных, а затым «бела-блакітныя» прыбралі ініцыятыву і пачалі аблогу тарпедаўскіх уладанняў. Яшчэ да перапынку Яўген Абрамовіч тройчы даставаў мяч з сеткі, а ў другім тайме двойчы давялося выконваць гэтую непрыемную працэдуру і Паўлу Сілічу. Галявых момантаў у аўтазаводцаў было няшмат: перад самым перапынкам Уладзіслаў Цурко трапіў у штангу, а ў сярэдзіне другога тайма Дзмітрый Каралёнак ў выгаднай сітуацыі прамарудзіў з ударам.

12 жніўня, Стайкі, матч першынства дублёраў.
ДЫНАМА-МІНСК (д) – ТАРПЕДА-БЕЛАЗ (д) – 5:0.
Галы: 1:0 – Кійко, 15. 2:0 – Шчэрба, 26-аўта. 3:0 – Яроцкі, 33. 4:0 – Гурэнка, 48. 5:0 – Куратнік, 90+1.
ТАРПЕДА-БЕЛАЗ: Абрамовіч (Сіліч, 46), Бялко, Джугір (к) (Лабаноўскі, 86), Сідар (Д.Каралёнак, 53), Канашонак, Шчэрба (Кулінковіч, 46), Багданаў, С.Макараў, А.Макараў , Красноў (А.Каралёнак, 88), Цурко (Драчоў, 60).

суббота, 12.08.2017 13:53
Актуальная інфармацыя

22 кастрычніка. Матч юнацкага першынства Беларусі

13:00 ТАРПЕДА-БЕЛАЗ – СЛАВІЯ (2000 г.н.)

партнёры