Афіцыйны сайт ФК «ТАРПЕДА-БЕЛАЗ» Жодзіна
  • Хатняя перамога пасля двухмесячнага перапынку
    Падрабязнее
  • Вадзім Скрыпчанка пакінуў пасаду галоўнага трэнера ФК «ТАРПЕДА-БЕЛАЗ»
    Падрабязнее
  • «Тарпеда-БЕЛАЗ» абыграў «Арсенал»
    Падрабязнее

Тарпедаўскiя выхаванцы наведалі дзіцячую вёску

 

1 снежня група падрыхтоўкі ФК «ТАРПЕДА-БЕЛАЗ» 2006 г.н. (трэнер М.В.Пясецкi) наведала ДУА «Дзіцячая вёска «Вытокі» у Мінскім раёне. Ідэя такога мерапрыемства ўзнікла ў бацькоў юных тарпедаўцаў, яны ж сабралі грошы на набыццё футбольных мячоў, прысмакаў і садавіны, якія дружная каманда ўзяла з сабой, каб падарыць выхаванцам дзіцячай вёскі.

У «Вытоках» тарпедаўцам паказалі, якія ўмовы створаны для дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, якія жывуць тут са сваімі бацькамі-выхавальнікамі. Хлопцы з футбольнага клуба згулялі з выхаванцамі дзіцячай вёскі таварыскі матч, а затым пабывалі ў гасцях у трох сем’яў, дзе за сяброўскім чаяваннем падзяліліся ўражаннямі. Юныя футбалісты ўручылі гаспадарам таксама падарункі ад ФК «ТАРПЕДА-БЕЛАЗ», а тыя, у сваю чаргу, уручылі ім свае сувеніры ручной работы.

вторник, 04.12.2018 14:19
Актуальная інфармацыя

НАБОР В ГРУППЫ ПОДГОТОВКИ
2010, 2011 годов рождения

Обращаться по телефонам: 5-10-49 (Вадим Михайлович), 8-029-994-04-71 (Сергей Михайлович), 8-044-477-29-62 (Михаил Демьянович).

партнёры