Афіцыйны сайт ФК «Тарпеда-БЕЛАЗ» Жодзіна
  • Тарпедаўцы далі «урок футбола» ў Гімназыі №1
    Падрабязнее
  • Недатрымаліся дзве хвіліны – недалічыліся двух ачкоў
    Падрабязнее
  • Аляксандр Макась прыносіць аўтазаводцам другую перамогу
    Падрабязнее

Тарпедаўцы 2006 года нараджэння ўзялі ўдзел у Dinamo Cup 2017

У сталічным футбольным манежы 8-11 студзеня прайшлі гульні Міжнароднага дзіцячага турніру па футболе Dinamo Cup 2017. У спаборніцтвах узялі ўдзел выхаванцы групы падрыхтоўкі ФК «Тарпеда-БЕЛАЗ» 2006 г.н. (трэнер М.В.Пясецкі).
У сваёй падгрупе юныя аўтазаводцы з мінімальным лікам 0:1 саступілі камандам BFA Vilnius і ФК «Мінск-1» і згулялі ўнічыю 2:2 з аднагодкамі з барысаўскага БАТЭ. У чвэрцьфінале будучыя пераможцы турніру – каманда мінскага «Дынама» – перайгралі жодзінцаў з лікам 3:0. У барацьбе за 5-8 месцы тарпедаўцы саступілі барысаўчанам 0:1, а затым выйгралі ў каманды ДЮСШ-6 г.Белгород 1:0 і занялі выніковае сёмае месца.

среда, 18.01.2017 07:44
Актуальная інфармацыя

Юнацкае першынство Рэспублікі Беларусь

1 мая, Жодзіна, стадыён “Тарпеда” (штучнае поле)

13:30 – ТАРПЕДА-БЕЛАЗ – ГОМЕЛЬ (2000 г.н.)
15:30 – ТАРПЕДА-БЕЛАЗ – ГОМЕЛЬ (1999(98) гг.н.)

партнёры