Афіцыйны сайт ФК «Тарпеда-БЕЛАЗ» Жодзіна

Тарпедаўцы 2007 г.н. перамаглі на турніры BEREZA OPEN CUP

 

2-4 чэрвеня ў г.Берёза прайшоў штогадовы дзіцячы футбольны турнір BEREZA OPEN CUP, у якім прынялі ўдзел каманды з усёй Беларусі: Мазыр, Гродна, Брэст, Пінск, Слуцк, Бяроза і інш. Гэта быў першы турнір для юных тарпедаўцаў, дзе яны перайшлі з сістэмы спаборніцтваў 7х7, у фармат 9х9 з фіксаваннем афсайдаў.

Каманда «Тарпеда-БЕЛАЗ» 2007 г.н. (трэнер А.С.Міхайлаў) упэўнена прайшла па дыстанцыі, атрымаўшы шэсць перамог пры адной нічыёй у сямі матчах, і заслужана заняла першае месца. Толькі з гаспадарамі турніру ФК «Бяроза-1» тарпедаўцы згулялі ўнічыю 1:1, у астатніх матчах былі абыграны: ДЮСШ (Пружаны) – 15:0, «Палессе» (Мазыр) – 13:0, ФК «Бяроза-2» – 9:0, ФК «Нёман» (Гродна) – 5:1, ДЮСШ (Пінск) – 1:0, «Белкард» (Гродна) – 2:1.

Акрамя каманднага кубка і камплекта медалёў, арганізатары турніру ўзнагародзілі двух прадстаўнікоў нашай каманды двума індывідуальнымі ўзнагародамі: Мацвей Сацукевіч (на здымку справа) быў прызнаны найлепшым гульцом каманды, а Захар Цярэшчанка (на здымку злева) – лепшым гульцом усяго турніру!

среда, 14.06.2017 13:03
Актуальная інфармацыя

ФК “ТАРПЕДА-БЕЛАЗ” АБ’ЯЎЛЯЕ НАБОР
У ГРУПУ ПАДРЫХТОЎКІ 2010 г.н.

Пачатак заняткаў – верасень.

Звяртацца па тэлефонах:
+375 44 477 29 62 (Міхал Дзям’янавіч Русак, трэнер)
5 10 49 (Вадзім Міхайлавіч Бразоўскі, начальник аддзела развіцця маладзежнага футбола)

партнёры