Афіцыйны сайт ФК «Тарпеда-БЕЛАЗ» Жодзіна

Тарпедаўцы адпраўляюцца ў Турцыю

 

Сёння каманда «Тарпеда-БЕЛАЗ» адпраўляецца на другі вучэбна-трэніровачны збор, які пройдзе ў турэцкай правінцыі Анталья. Аўтазаводцы будуць пражываць у добра ім знаёмым гатэлі Kremlin Palace і трэніравацца на палях, якія належаць гатэлю. За час, адведзены на збор, запланавана правесці чатыры спарынгі. 1 сакавіка тарпедаўцы вернуцца дадому.

У выязной спіс уключаны наступныя футбалісты: Яўген Абрамовіч, Міхаіл Афанасьеў, Ілля Джугір, Ягор Зубовіч, Максім Імерэкаў, Яўген Клапоцкі, Аляксандр Макась, Камо Аганнісян, Аляксандр Паўлавец, Аляксей Панкавец, Дзмітрый Рэкіш, Максім Скавыш, Андрэй Салавей, Валерый Фамічоў, Ягор Хаткевіч, Андрэй Хачатуран, Сяргей Шапавал, Уладзімір Шчэрба. Чакаецца таксама, што ў Турцыі да каманды далучыцца Джэліл Асані, а 19 лютага – Аляксандр Красноў і Ігнат Сідар, якія ўжо знаходзяцца ў Турцыі з юніёрскай зборнай.

Нападаючы Ягор Зубовіч, які у цяперашняе міжсезонне пакінуў мінскае «Дынама», далучыўся да каманды ў дзень вылету. У ходзе збору з ім будуць абмеркаваны перспектывы супрацоўніцтва.

Па-за выязнога складу застаўся Юры Паўлюкавец, для якога «Тарпеда-БЕЛАЗ» разглядае варыянты арэнды.

четверг, 16.02.2017 11:43
Актуальная інфармацыя

Прапануем набыць сезонныя абанементы на хатнія гульні
каманды “Тарпеда-БЕЛАЗ” у 2017 годзе!

Кошт абанемента — 40 рублёў. Пры прэд’яўленні абанемента на 2016 год — зніжка 5%.
Набыць абанементы магчыма ў офісе клуба па адресе: пр.Міру, 19, штодзённа, з 8:00 да 17:00, акрамя суботы і нядзелі. У выпадку, калі дадзены час вам не падыходзіць, вы можаце дамовіцца а пакупцы абанемента ў зручны для вас час па па тэлефоне +375 29 672 78 87 (Сяргей Уладзіміравіч). Па гэтым жа нумары можна падаць заяўку аб набыцці пакета абанементаў арганізацыяй.

партнёры