Афіцыйны сайт ФК «Тарпеда-БЕЛАЗ» Жодзіна

Тарпедаўцы адправяцца ў зборныя

 

Праз паўтара тыдня ў чэмпіянаце Беларусі наступіць паўза, выкліканая гульнямі зборных. Адказныя матчы ў гэты перыяд чакаюць і некаторых тарпедаўскіх гульцоў.

Максім Скавыш і Аляксандр Макась пакуль увайшлі ў пашыраны склад зборнай Беларусі. З 39 футбалістаў трэнерскім штабам нацыянальнай зборнай будуць адабраны 23 гульцы, якія прымуць удзел у паядынках кваліфікацыі чэмпіянату свету – з Люксембургам (31 жніўня на стадыёне «Жазі Бартэль») і Швецыяй (3 верасня на «Барысаў Арэне»).

Выклік у маладзёжную зборную атрымаў Аляксандр Паўлавец. Камандзе Людаса Румбуціса трэба будзе правесці два адборачныя матчы маладзёжнага чэмпіянату Еўропы – з Грэцыяй (1 верасня ў Мінску) і Чэхіяй (5 верасня ў Яблонец-над-Нісоў).

Зборная Арменіі чакае ў сваіх шэрагах Камо Аганісяна (на здымку). Нацыянальная зборная Арменіі таксама правядзе паядынкі кваліфікацыі чэмпіянату свету – з Румыніяй і Даніяй.

среда, 16.08.2017 14:00
Актуальная інфармацыя

ФК “ТАРПЕДА-БЕЛАЗ” АБ’ЯЎЛЯЕ НАБОР
У ГРУПУ ПАДРЫХТОЎКІ 2010 г.н.

Пачатак заняткаў – верасень.

Звяртацца па тэлефонах:
+375 44 477 29 62 (Міхал Дзям’янавіч Русак, трэнер)
5 10 49 (Вадзім Міхайлавіч Бразоўскі, начальник аддзела развіцця маладзежнага футбола)

партнёры