Афіцыйны сайт ФК «Тарпеда-БЕЛАЗ» Жодзіна

Тарпедаўцы далі «урок футбола» ў Гімназыі №1

 

Працягваецца рэалізацыя праграмы «Тарпеда-БЕЛАЗ» ідзе ў школу», у рамках якой аўтазаводцы наведваюць навучальныя ўстановы горада Жодзіна. Сёння падаць «урок футбола» у Гімназію №1 адправіліся пад пачаткам трэнера Аляксея Юшкевіча гульцы асноўнага складу Сяргей Шапавал, Джэліл Асані і выпускнік гімназіі Ігнат Сідар. Як аказалася, вучням пятых «А» і «В» класаў гасцей можна было і не прадстаўляць – футбалістаў «апазналі» адразу.

Сяргей, Джэліл і Ігнат правялі з хлопцамі размінку, а потым дапамаглі ім развучыць базавыя футбольныя прыёмы: вядзенне мяча, пас і прыём перадачы. Аляксей Леанідавіч, у арсенале ў якога заўсёды знойдзецца мноства разнастайных практыкаванняў і заданняў для ўсіх узростаў і ўзроўню падрыхтоўкі, арганізаваў для гімназістаў эстафету з актыўным выкарыстаннем мячоў. Да спаборніцтва далучыліся і футбалісты, і нават некалькі дзяўчынак.

У завяршэнне прэс-аташэ ФК «Тарпеда-БЕЛАЗ» Сяргей Пузанкевіч запрасіў рабят на нядзельны матч з «Дняпром» і ўручыў для школы плакаты і мяч, а футбалісты раздалі ўсім удзельнікам урока буклеты і бранзалеты з тарпедаўскай сімволікай. І, як звычайна, самая чаканая частка праграмы – раздача аўтографаў.

среда, 26.04.2017 13:53
Актуальная інфармацыя

ФК “ТАРПЕДА-БЕЛАЗ” АБ’ЯЎЛЯЕ НАБОР
У ГРУПУ ПАДРЫХТОЎКІ 2010 г.н.

Пачатак заняткаў – верасень.

Звяртацца па тэлефонах:
+375 44 477 29 62 (Міхал Дзям’янавіч Русак, трэнер)
5 10 49 (Вадзім Міхайлавіч Бразоўскі, начальник аддзела развіцця маладзежнага футбола)

партнёры