Афіцыйны сайт ФК «ТАРПЕДА-БЕЛАЗ» Жодзіна
  • Хатняя перамога пасля двухмесячнага перапынку
    Падрабязнее
  • Вадзім Скрыпчанка пакінуў пасаду галоўнага трэнера ФК «ТАРПЕДА-БЕЛАЗ»
    Падрабязнее
  • «Тарпеда-БЕЛАЗ» абыграў «Арсенал»
    Падрабязнее

Тарпедаўцы дапамаглі сабраць першаклашак у школу

 

Футбольны клуб «ТАРПЕДА-БЕЛАЗ» прыняў удзел у дабрачыннай акцыі «Падары дзіцяці радасць», падчас якой грамадскія арганізацыі горада Жодзіна дапамагалі сабраць у школу першакласнікаў з сем’яў, якім асабліва патрэбна дапамога і падтрымка: шматдзетных, малазабяспечаных, сем’яў, якія выхоўваюць дзяцей з асаблівасцямі развіцця.

На свяце, арганізаваным 30 жніўня ў гарадскім парку, старшы трэнер Ігар Слесарчук, начальнік каманды Алег Чарнуха, прэс-сакратар Сяргей Пузанкевіч, футбалісты Ян Афі, Аляксей Казлоў, Дзяніс Лявіцкі і Жан По ўручылі першаклашкам падарункі, грошы на якія былі сабраныя камандай і трэнерскім штабам ФК «ТАРПЕДА-БЕЛАЗ».

Акрамя канцылярскіх прыладаў, у падарунках былі і сувеніры; асабліва па душы прыйшліся дзецям іх першыя шалікі футбольнага заўзятара, яны ж – шалікі першакласніка.

пятница, 30.08.2019 18:37
Актуальная інфармацыя

НАБОР В ГРУППЫ ПОДГОТОВКИ
2010, 2011 годов рождения

Обращаться по телефонам: 5-10-49 (Вадим Михайлович), 8-029-994-04-71 (Сергей Михайлович), 8-044-477-29-62 (Михаил Демьянович).

партнёры