Афіцыйны сайт ФК «ТАРПЕДА-БЕЛАЗ» Жодзіна
  • Хатняя перамога пасля двухмесячнага перапынку
    Падрабязнее
  • Вадзім Скрыпчанка пакінуў пасаду галоўнага трэнера ФК «ТАРПЕДА-БЕЛАЗ»
    Падрабязнее
  • «Тарпеда-БЕЛАЗ» абыграў «Арсенал»
    Падрабязнее

Тарпедаўцы пабывалі на Беларускім аўтамабільным заводзе

 

У панядзелак, 27 жніўня, пасля трэніроўкі каманда «Тарпеда-БЕЛАЗ» наведала ААТ «БЕЛАЗ» – кіруючая кампанія холдынгу «БЕЛАЗ-ХОЛДЫНГ». Тут для футбалістаў і трэнераў была арганізавана экскурсія, падчас якой «аўтазаводцы» пазналі аўтазавод знутры, пачулі асноўныя факты аб яго гісторыі і сённяшнім дні, пабывалі ў некалькіх цэхах і на выставе гатовай прадукцыі флагмана беларускага машынабудавання.

Вядома, асноўную цікавасць выклікаў 450-тонны самазвал, які з’яўляецца сусветным рэкардсменам у грузападымальнасці. Ніхто не змог адмовіць сабе ў цікаўнасці і задавальненні падняцца на верхнюю палубу гэтага гіганта. Футбалісты жыва цікавіліся ў суправаджаўшых іх супрацоўнікаў заводу аб тэхнічных характарыстыках і асаблівасцях эксплуатацыі цуда-машыны.

Напрыканцы экскурсіі намеснік генеральнага дырэктара ААТ «БЕЛАЗ» – кіруючая кампанія холдынгу «БЕЛАЗ-ХОЛДЫНГ» Аляксандр Антановіч Бацюк сказаў пра тое, што сёння гульцы змаглі ўбачыць, як працуюць завадчане і чаго дасягаюць сваёй працай, а калектыў аўтазавода, у сваю чаргу, чакае ад сваёй каманды такой жа самааддачы на ​​футбольным полі і спартыўных здзяйсненняў.

понедельник, 27.08.2018 21:05
Актуальная інфармацыя

НАБОР В ГРУППЫ ПОДГОТОВКИ
2010, 2011 годов рождения

Обращаться по телефонам: 5-10-49 (Вадим Михайлович), 8-029-994-04-71 (Сергей Михайлович), 8-044-477-29-62 (Михаил Демьянович).

партнёры