Афіцыйны сайт ФК «Тарпеда-БЕЛАЗ» Жодзіна

Тарпедаўцы ў зборных: паразы і перамогі

 

На тыднёвым адрэзку адбыўся шэраг гульняў зборных, у якіх прымалі ўдзел футбалісты «Тарпеда-БЕЛАЗа».

Максім Скавыш, прызваны ў шэрагі нацыянальнай зборнай Беларусі, падзяліў горыч паражэнняў з Ігарам Крывушэнкам. У гульні са Швецыяй (0:4) Максім удзелу не прымаў, а ў матчы з Македоніяй (0:3) правёў увесь другі тайм.

Хто адназначна можа запісаць камандзіроўку ў зборную сабе ў актыў, дык гэта Камо Аганісян. У матчы адбору на чэмпіянат свету зборная Арменіі атрымала важную перамогу над Казахстанам (2:0), якая забяспечыла ёй добрыя шанцы на другое месца ў групе. Камо адыграў увесь матч, быў актыўны і карысны, аддаў галявую перадачу і атрымаў выдатныя адзнакі ў прэсе.

Аляксандр Паўлавец з капітанскай павязкай вывеў на поле моладзевую зборную Беларусі ў таварыскім матчы з Літвой, у якім беларусы перамаглі з лікам 2:1. У спарынгу з Латвіяй (3:4) Аляксандр удзелу не прымаў, бо ў ім Людас Румбуціс правяраў іншы склад.

Юніёрская зборная Беларусі (U-19) няўдала выступіла ў элітным раўндзе еўраадбора, прайграўшы зборным Іспаніі (0:5), Нарвегіі (1:2) і Англіі (1:5). Ва ўсіх трох гульнях прымаў удзел Аляксандр Красноў, выніковымі баламі тарпедавец ня вызначыўся.

среда, 29.03.2017 09:34
Актуальная інфармацыя

15 кастрычніка. Матч юнацкага першынства Беларусі

14:00 ТАРПЕДА-БЕЛАЗ – ДЫНАМА-МІНСК (2003 г.н.)

партнёры