Афіцыйны сайт ФК «Тарпеда-БЕЛАЗ» Жодзіна
  • «Тарпеда-БЕЛАЗ» арандаваў у «Шахцёра» паўабаронцу Эдгара Аляхновіча
    Падрабязнее
  • Алег Кубараў: «Усё, што намячалі, выканалі на сто адсоткаў»
    Падрабязнее
  • Першы турэцкі збор завершаны
    Падрабязнее

Тарпедавец Антон Багданаў прыме ўдзел у «Кубку развіцця – 2018»

 

З 21 па 28 студзеня пры падтрымцы ААТ «Банк развіцця Рэспублікі Беларусь» і Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта ў Мінску пройдзе 14-ы Міжнародны юнацкі турнір па футболе сярод зборных да 17 гадоў.

У гэтых традыцыйных зімовых спаборніцтвах, акрамя гаспадароў, на гэты раз прымуць удзел зборныя Расіі, Бельгіі, Славакіі, Ісландыі, Украіны, Ізраіля, Фінляндыі, Літвы, Грузіі, Казахстана і Малдовы. Каманды падзеленыя на чатыры групы, у кампанію да Беларусі трапілі Фінляндыя, Бельгія і Літва. Пасля групавога этапу ўладальнікі першых месцаў у сваіх квартэтах разыграюць ганаровы трафей, каманды, якія размясціліся на другім радку, змагаюцца за 4-6 месцы, на трэцім – за 7-9 месцы, на чацвёртым – за 10-12 месцы.

Афіцыйная цырымонія адкрыцця турніру адбудзецца 21 студзеня ў 18:10, а ўжо ў 19:00 прагучыць стартавы свісток паядынку Беларусь – Літва. Усе матчы пройдуць у Мінскім футбольным манежы.

У зборную Беларусі U-17 для ўдзелу ў турніры «Кубак развіцця – 2018» атрымаў выклік футбаліст дублюючага складу ФК «ТАРПЕДА-БЕЛАЗ» Антон Багданаў.

пятница, 12.01.2018 19:15
Актуальная інфармацыя

Міжсезонне 2017/2018

Каманду пакінулі: Ягор Хаткевіч, Арцём Сарока, Яўген Клапоцкі, Кірыл Дарашэнка, Камо Аганісян, Михаіл Афанасьеў, Дзмітрый Рэкіш, Максім Скавыш, Аляксандр Макась, Ягор Зубовіч

Каманду папоўнілі: Уладзімір Бушма, Міхаіл Бабічаў, Сяргей Карповіч, Сяргей Канцавы, Дзмітрый Юсаў, Аляксандр Катляроў, Уладзіслаў Клімовіч, Эдгар Аляхновіч

партнёры