Афіцыйны сайт ФК «Тарпеда-БЕЛАЗ» Жодзіна

Трэцяя параза ў спарынгах

 

Адразу два спарынгі вырашана было правесці трэнерскім штабам аўтазаводцаў у суботу, 4 лютага. Нагрузку паміж футбалістамі размеркавалі раўнамерна – кожнаму трэба было адыграць па тайме ў кожнай з двух гульняў.

Напярэдадні лагер «чорна-белых» пакінуў Цярэнці Луцэвіч, з якім не будзе заключаны новы кантракт. Па-ранейшаму не ўдзельнічае ў гульнях па медыцынскіх паказаннях Максім Скавыш, хварэе Яўген Клапоцкі. Таму склад аўтазаводцаў на суботніх гульнях папоўнілі дублёры Дзмітрый Бялко, Анатоль Макараў і Яўген Смаль, а таксама брамнік Павел Ахрэмчук, які выступаў у мінулым сезоне за «Смалявічы-СТІ», а зараз трэніруецца ў Жодзіна.

Падчас гульні са «Слуцкам» нешматлікія гледачы маглі выпрабаваць ўстойлівае пачуццё дэжа-вю. Першы тайм у напружанай барацьбе і руху завяршыўся без галоў, а пасля перапынку зноў у торпедаўскія вароты паляцелі мячы. Пасля прыгожага далёкага ўдару ў «дзявятку» Секу Думбія рушыў услед галявы дубль Віталя Рушніцкага, якому не змагла перашкодзіць абарона гаспадароў. А атакі жодзінцаў хоць і скончваліся парой ўдарамі па варотах, але поспеху не прынеслі – адзіны забіты мяч быў адменены з-за фіксацыі становішча «па-за гульнёй».

Моладзь працягвае дапускаць памылкі, але я лічу, што ўсё роўна трэба даваць ім гуляць, тым больш у таварыскіх матчах, каб яны разумелі нашы патрабаванні і раслі, – кажа Ігар Крывушэнка. – Будзем спадзявацца, што яны яшчэ праявяць сябе са станоўчага боку.

4 лютага, Жодзіна, таварыскі матч.
ТАРПЕДА-БЕЛАЗ – Слуцк – 0: 3.
Галы: 0:1 – Думбія, 64. 0:2 – Рушніцкі, 66. 0:3 – Рушніцкі, 78.
ТАРПЕДА-БЕЛАЗ: Абрамовіч (46, Ахрэмчук), Панкавец (46, Гатагаў), Паўлавец (46, Сідар), Імерэкаў (46, Джугір), Шчэрба (46, Бялко), Шапавал (46, Паўлюкавец), Афанасьеў (46, Бялевіч), Хачатуран (46, Чарнуха), Рэкіш (46, А.Макараў), Аганнісян (46, Салавей), Макась (46, Красноў, 69, Смаль).

суббота, 04.02.2017 15:19
Актуальная інфармацыя

Юнацкае першынство Рэспублікі Беларусь

28 мая, Жодзіна, стадыён “Тарпеда” (штучнае поле)

13:00 – ТАРПЕДА-БЕЛАЗ – МІНСК (1999 г.н.)

партнёры