Афіцыйны сайт ФК «ТАРПЕДА-БЕЛАЗ» Жодзіна
  • Хатняя перамога пасля двухмесячнага перапынку
    Падрабязнее
  • Вадзім Скрыпчанка пакінуў пасаду галоўнага трэнера ФК «ТАРПЕДА-БЕЛАЗ»
    Падрабязнее
  • «Тарпеда-БЕЛАЗ» абыграў «Арсенал»
    Падрабязнее

Тры туры – тры вынікі

 

За тры туры першынства дублюючых складаў «аўтазаводцы» сабралі ўвесь «камплект» магчымых вынікаў: спярша была перамога над брэсцкім «Дынама», затым нічыя са «Славіяй», і вось цяпер – паражэнне ад «Мінска». Прычым калі ў двух першых гульнях тарпедаўцы не прапусцілі ў свае вароты ніводнага мяча, то на гэты раз – адразу чатыры.

Першы тайм такога развіцця падзей не прадвесціў, хоць трывожныя «званочкі» былі. У адрозненне ад гаспадароў, госці выглядалі ўпэўнена і спакойна; а вось у «аўтазаводцаў» гульня не ладзілася, што ўносіла ўсё больш нервовасці ў іх дзеянні. Незадоўга да перапынку мінчане ўсё ж такі «размачылі» Эміля Тымбура, і гэта таксама не лепшым чынам адбілася на настроі каманды.

У другім тайме падапечныя Сяргея Ярмоленка выпусцілі пару нядрэнных магчымасцяў забіць і тым самым перавярнуць ход паядынку. А затым прапусцілі другі гол, і гэта канчаткова зламала гульню: сталі «раскрывацца», пайшла чарада памылак. Як вынік – яшчэ два прапушчаных мяча. І толькі за секунды да заканчэння матчу гол прэстыжу забіў Павел Глушакоў.

12 красавіка, Жодзіна, матч першынства дублёраў.
ТАРПЕДА-БЕЛАЗ (д) – МІНСК (д) – 1:4.
Галы: 0:1 – Жэрдзеў, 42. 0:2 – Пеньчук, 68. 0:3 – Кандратовіч, 81. 0:4 – Вераб’ёў, 86. 1:4 – Глушакоў, 93+.
ТАРПЕДА-БЕЛАЗ: Тымбур, Глушакоў, Галуза, Багданаў (Міхейчык, 78), Каралёнак, Юсаў (Макарэвіч, 46), Каліноўскі, Гузняк (к), Хендогі, Сівакоў, По (Шарамет, 46).

пятница, 12.04.2019 17:53
Актуальная інфармацыя

НАБОР В ГРУППЫ ПОДГОТОВКИ
2010, 2011 годов рождения

Обращаться по телефонам: 5-10-49 (Вадим Михайлович), 8-029-994-04-71 (Сергей Михайлович), 8-044-477-29-62 (Михаил Демьянович).

партнёры