Афіцыйны сайт ФК «ТАРПЕДА-БЕЛАЗ» Жодзіна

Трынаццаць галоў у адным матчы!

 

Столькі ўзяццяў варот было зафіксавана ў паядынку каманд дублёраў «Тарпеда-БЕЛАЗ» і «Гарадзея».

У першым тайме гаспадары літаральна знішчылі гасцей – да перапынку лік быў ужо 7:0! Цікава, што другі тайм застаўся за «Гарадзеяй», якая забіла чатыры галы супраць яшчэ двух тарпедаўскіх. Але ўсё роўна пераканаўчая перамога засталася за «аўтазаводцамі». Пры гэтым Дзмітрый Галуза вызначыўся пента-трыкам – пяць галоў належаць жодзінскаму бамбардзіру!

14 мая, Жодзіна. Матч першынства дублёраў.
ТАРПЕДА-БЕЛАЗ (д) – Гарадзея (д) – 9:4
Галы: 1:0 – Макарэвіч, 13. 2:0 – Галуза, 8. 3:0 – Лявіцкі, 17. 4:0 – Кудраўцаў, 20 (аўтагол). 5:0 – Каралёнак, 30. 6:0 – Галуза, 44. 7:0 – Галуза, 45. 7:1 – Валовіч, 64. 8:1 – Галуза, 72. 8:2 – Максімавіч, 80. 8:3 – Валовіч, 84. 9:3 – Галуза, 85. 9:4 – Валовіч, 86.
ТАРПЕДА-БЕЛАЗ: Сіліч, Каралёнак, Глушакоў, Багданаў (к), Галуза (Гутырчык, 93+), Лявіцкі (Каралькевіч, 50), Макарэвіч, Буценас (Салаўёў, 82), Каліноўскі, Паўлюкавец (Гузняк, 48), Кавальчук.

четверг, 14.05.2020 21:05
Актуальная інфармацыя

НАБОР В ГРУППЫ ПОДГОТОВКИ
2010, 2011 годов рождения

Обращаться по телефонам: 5-10-49 (Вадим Михайлович), 8-029-994-04-71 (Сергей Михайлович), 8-044-477-29-62 (Михаил Демьянович).

партнёры