Афіцыйны сайт ФК «ТАРПЕДА-БЕЛАЗ» Жодзіна
  • Другі раз за сезон разграмілі «Дынама»
    Падрабязнее
  • «Тарпеда-БЕЛАЗ» і «Віцебск» узялі па адным ачку
    Падрабязнее
  • Хет-трык Камароўскага не пакінуў шанцаў «аўтазаводцам»
    Падрабязнее

Цяжкая перамога ў Мазыры

 

«Мы не дзелім супернікаў на «моцных» і «слабых», – казаў на нядаўняй сустрэчы з заўзятарамі Вадзім Скрыпчанка, і ўжо самы пачатак чэмпіянату пацвердзіў безгрунтоўнасць падобнага дзялення. Моцная ці слабая мазырская «Славія»? У першым туры з ёй памучылася мінскае «Дынама», вырашыўшы зыход сустрэчы адзіным узяццем варот пасля гадзіны гульні. Тарпедаўцам удалося ўзяць апошні бастыён мазыран двойчы яшчэ ў першым тайме, але і гэта не гарантавала ім спакою. Мала таго, да апошніх секунд давялося з усіх сіл утрымліваць перамогу.

Першы гол у гэтым матчы – нібы кампенсацыя жодзінцам за першы прапушчаны мяч у гульні з брэстаўчанамі: такі ж адскок ад штангі і дабіванне Стэфанам Букорацам. Секундная стрэлка не прайшла яшчэ і другі круг. Такі шматабяцальны пачатак каманду некалькі паслабіў, і футбалісты ў белай форме лёгка аддалі ініцыятыву гаспадарам. Як паказалі далейшыя падзеі, перахапіць яе назад стала справай архіскладанай. Пакуль на поле знаходзіліся прарыўныя нападаючыя Марка Абрадавіч і Валерый Гарбачык, гэта яшчэ больш-менш удавалася, а вось у завяршальнай чвэрці матчу «Славія» была ўжо не намінальным, а паўнапраўным гаспадаром поля. Балазе, да гэтага часу пара форвардаў збудавала яшчэ адзін гол на дваіх: Гарбачык вывеў Абрадавіча сам-насам з брамнікам і Марка дакладна прабіў у кут.

Так атрымалася, што галоўнымі героямі перамогі сталі не аўтары забітых мячоў, а той, хто не дазволіў суперніку забіць больш. Уладзімір Бушма правёў выдатны матч, не губляючы стрыманасці пры няспынных атаках мазыран і адбіўшы некалькі найнебяспечных удараў. Адзін толькі раз не змог ён выручыць каманду – ды і то пры майстэрскім выкананні Максімам Слюсарам пенальці. Ва ўсіх астатніх эпізодах галкіпер быў на вышыні, і гэта выратавала «Тарпеда-БЕЛАЗ» ад рэальных непрыемнасцяў.

СЛАВІЯ – ТАРПЕДА-БЕЛАЗ – 1:2
Мазыр. 7 красавіка. Стадыён «Юнацтва», 4100 гледачоў.
Суддзя: В.Севасцьянік (Гродна).
Галы: 0:1 – Букорац, 2. 0:2 – Абрадавіч, 40. 1:2 – Слюсар, 68-пен.
СЛАВІЯ: Бараноўскі, Варанкоў (к), Хадаркевич (Ануфрыеў, 79), Панця, Кастроў, Мемешаў (Чухлей, 60), Курловіч (Шаўчэнка, 74), Мельнікаў, Кавалеўскі, Слюсар, Раеўскі.
Запасныя: Сямук, Патапаў, Трапашка, Жук.
ТАРПЕДА-БЕЛАЗ: Бушма, Аффі, Мышэнка, Букорац, Хачатуран (к), Лявіцкі, Салавей (Катляроў, 80), Шчэрба, Гайдучык, Гарбачык (Прэмудраў, 67), Абрадавіч (Клімовіч, 57).
Запасныя: Гарбуноў, Олсан, Юсаў, Кузьмянок.
ПАПЯРЭДЖАННІ: Аффі (8), Кастроў (73), Прэмудраў (83).

понедельник, 08.04.2019 08:02
Актуальная інфармацыя

НАБОР В ГРУППЫ ПОДГОТОВКИ
2010, 2011 годов рождения

Обращаться по телефонам: 5-10-49 (Вадим Михайлович), 8-029-994-04-71 (Сергей Михайлович), 8-044-477-29-62 (Михаил Демьянович).

партнёры