Афіцыйны сайт ФК «ТАРПЕДА-БЕЛАЗ» Жодзіна
  • Хатняя перамога пасля двухмесячнага перапынку
    Падрабязнее
  • Вадзім Скрыпчанка пакінуў пасаду галоўнага трэнера ФК «ТАРПЕДА-БЕЛАЗ»
    Падрабязнее
  • «Тарпеда-БЕЛАЗ» абыграў «Арсенал»
    Падрабязнее

У апошнім матчы збору – без галоў

 

У завяршальным кантрольным матчы другога турэцкага вучэбна-трэніровачнага збору «Тарпеда-БЕЛАЗ» сустрэўся з чэмпіёнам Туркменістана «Алтын Асыр». Паядынак завяршыўся ўнічыю, галоў у гэтай гульні забіта не было. Дарэчы, гэта першы за ўвесь перыяд міжсезоння матч, у якім «аўтазаводцы» пакінулі вароты сапернікаў некранутымі.

Каманда з Туркменістана адразу абрала тактыку гульні «другім нумарам», выбудаваўшы надзейныя абарончыя збудаванні з трыма цэнтральнымі абаронцамі. Тарпедаўцы спрабавалі ўзламаць гэтую абарону, але ў завяршальнай стадыі не ўсё атрымлівалася. У сваю чаргу, у абароне жодзінцы згулялі гранічна надзейна, так што галкіперу практычна не даводзілася ўступаць у гульню.

ТАРПЕДА-БЕЛАЗ – АЛТЫН АСЫР – 0: 0.
20 сакавіка, Турцыя, таварыскі матч.
ТАРПЕДА-БЕЛАЗ: Бушма, Шчэрба (Прэмудраў, 69), Гайдучык, Аффі, Лявіцкі, Букорац (Мікалаевіч, 78), Хачатуран, Мышэнка (По, 66), Салавей (Катляроў, 66), Абрадавіч (Юсаў, 78), Гарбачык (Клімовіч, 29).

среда, 20.03.2019 19:42
Актуальная інфармацыя

НАБОР В ГРУППЫ ПОДГОТОВКИ
2010, 2011 годов рождения

Обращаться по телефонам: 5-10-49 (Вадим Михайлович), 8-029-994-04-71 (Сергей Михайлович), 8-044-477-29-62 (Михаил Демьянович).

партнёры