Афіцыйны сайт ФК «Тарпеда-БЕЛАЗ» Жодзіна

У дубля першая нічыя

 

Сёння ў Нясвіжы прайшла сустрэча дублюючых складаў каманд «Гарадзея» і «Тарпеда-БЕЛАЗ». Гарадзейскі дубль роўна палову папярэдніх сваіх гульняў звёў да нічыіх – змог ён дамагчыся свайго «любімага» выніку і на гэты раз. А вось для маладых аўтазаводцаў, наадварот, гэта першая «міравая» у сезоне.

Каманда Сяргея Ярмоленка працягвае гуляць у напружаным рытме – група 1998-99 гг.н., якая складае касцяк моладзевага складу аўтазаводцаў, прабілася ў фінальную частку юнацкага першынства Беларусі і ўсё гэтак жа дзейнічае на два фронты. Андрэй Салавей ўсё яшчэ ў арміі, Саслан Гатагаў пакінуў Жодзіна… А тут яшчэ напярэдадні траўмаваўся Антон Кулінковіч, так што з «Гарадзеей» тарпедаўскія дублёры гулялі практычна без замен – толькі ў канцы матчу выйшаў на поле Аляксандр Красноў, які яшчэ не цалкам аднавіўся пасля траўмы.

Тым не менш, у Нясвіжы «Тарпеда-БЕЛАЗ» звыкла стараўся дзейнічаць «першым нумарам» і ў сярэдзіне першага тайма дамогся поспеху – на перадачу з флангу Яўгена Смаля адгукнуўся Яўген Канашонак, які падключыўся да атакі, і адправіў мяч у вароты. Аднак адразу пасля перапынку абарона дапусціла выхад на ўдарную пазіцыю Ягора Аляксеенка, і лік стаў роўным. Як ні стараліся аўтазаводцы, яшчэ раз «ўзламаць» гарадзейскую абарону ў іх не выйшла.

20 траўня, Нясвіж, матч першынства дублёраў.
ГАРАДЗЕЯ (д) – ТАРПЕДА-БЕЛАЗ (д) – 1:1.
Галы: 1:0 – Канашонак, 18. 1:1 – Аляксеенка, 47.
ТАРПЕДА-БЕЛАЗ: Абрамовіч, Бялко, Лабановский (Красноў, 71), Джугір (к), Канашонак, Смаль, Сідар, А.Макараў, С.Макараў, Цурко, Драчоў.

суббота, 20.05.2017 18:21
Актуальная інфармацыя

ФК “ТАРПЕДА-БЕЛАЗ” АБ’ЯЎЛЯЕ НАБОР
У ГРУПУ ПАДРЫХТОЎКІ 2010 г.н.

Пачатак заняткаў – верасень.

Звяртацца па тэлефонах:
+375 44 477 29 62 (Міхал Дзям’янавіч Русак, трэнер)
5 10 49 (Вадзім Міхайлавіч Бразоўскі, начальник аддзела развіцця маладзежнага футбола)

партнёры