Афіцыйны сайт ФК «Тарпеда-БЕЛАЗ» Жодзіна

У матчы дублёраў «Тарпеда» і «Дынама» верх узялі брэстчане

 

Паразай абярнулася для дублёраў «Тарпеда-БЕЛАЗа» хатняя сустрэча з брэсцкім «Дынама». Адкрыўшы лік і пакінуўшы за сабой першы тайм, у другой палове матчу аўтазаводцы дазволілі гасцям перахапіць ініцыятыву і зраўняць лік. А затым ненаўмысны фол у штрафной прывёў да прызначэння пенальці, і перамогу святкавалі брэстчане.

Трэба адзначыць, што і прайграючы па ходу матча, каманда Сяргея Ярмоленка магла адыграцца, але спрэчнае выдаленне Уладзіслава Цурко пакінула аўтазаводцаў ў меншасці – а пры той ўпартай барацьбе, якая ішла на штучным полі жодзінскага стадыёна, колькасная перавага вырашала многае.

15 чэрвеня, Жодзіна, матч дублюючых складаў.
ТАРПЕДА-БЕЛАЗ (д) – ДЫНАМА-БРЭСТ (д) -1:2.
ТАРПЕДА-БЕЛАЗ: Сіліч, Бялко, Паўлюкавец (Лабаноўскі, 46), Сідар, Канашонак, Кулінковіч, С. Макараў (к), А. Макараў, Красноў (Смаль, 72), Драчоў, Салавей (Цурко, 46).
ДЫНАМА-БРЭСТ: Хвін, Скачкоў (Бычкоўскі, 80), Смалеўскі, Верамейчык, Шубовіч (Тазонаў, 81), Сібілёў (Марозаў, 72), Чарняўскі, Арэшкевіч (к), Кірыленка, Этундзі (Ремеш, 60), Бабаво (Еўтух , 46).
Галы: 1:0 – Салавей, 17. 1:1 – Чарняўскі, 50. 1:2 – Кірыленка, 66.
Папярэджанні: Смалеўскі, 40, Арэшкевіч, 44, Ремеш, 79.
Выдаленне: Цурко, 76.

четверг, 15.06.2017 20:18
Актуальная інфармацыя

ФК “ТАРПЕДА-БЕЛАЗ” АБ’ЯЎЛЯЕ НАБОР
У ГРУПУ ПАДРЫХТОЎКІ 2010 г.н.

Пачатак заняткаў – верасень.

Звяртацца па тэлефонах:
+375 44 477 29 62 (Міхал Дзям’янавіч Русак, трэнер)
5 10 49 (Вадзім Міхайлавіч Бразоўскі, начальник аддзела развіцця маладзежнага футбола)

партнёры