Афіцыйны сайт ФК «Тарпеда-БЕЛАЗ» Жодзіна
  • Запрашаем на матч завяршэння сезону!
    Падрабязнее
  • «Шахцёр» пераможаны, гонка працягваецца!
    Падрабязнее
  • Іван Канавалаў, Міхаіл Калугін і Ян Афі правялі ўрок футбола ў СШ №5
    Падрабязнее

У матчы з «Мінскам» – без галоў

 

Безгалявую нічыю згулялі на сталічным стадыёне «Трактар» каманды «Мінск» і «Тарпеда-БЕЛАЗ». Па вялікім рахунку, гэтай інфармацыяй можна было б і абмежавацца, паколькі апісваць перыпетыі гэтага матчу асаблівага сэнсу няма. Нават трэнеры на пасляматчавай прэс-канферэнцыі былі гранічна лаканічныя, а галоўнае сказаў Ігар Крывушэнка: «Трэба было проста забіць, але у нас гэта не атрымалася».

Сапраўды, валодаючы гульнявой і тэрытарыяльнай перавагай, аўтазаводцы не змаглі нічога атрымаць з створаных момантаў, хоць білі па варотах шмат і з розных палажэнняў. І калі ў некаторых ранейшых гульнях супернікаў выбаўлялі варатары, то на гэты раз «Мінску» варта дзякаваць не столькі Паўла Часноўскага, колькі зусім збіты прыцэл тарпедаўскіх гульцоў. Практычна ўсе мячы ляцелі міма штанг ці высока над ашэсткам – праблема з рэалізацыяй у «Тарпеда» ужо не проста звяртае на сябе ўвагу, а крычыць на поўны голас.

У мінулым годзе жодзінцы і мінчане таксама двойчы згулялі паміж сабой з лікам 0:0, але ў тых матчах была сапраўды роўная барацьба, у якой супернікі не змаглі выявіць мацнейшага. Зараз жа «Тарпеда-БЕЛАЗ» папросту не змог даказаць сваёй перавагі, зноў страціўшы два ачкі «на роўным месцы».

МІНСК – ТАРПЕДА-БЕЛАЗ – 0:0.
4 чэрвеня, Мінск, стадыён «Трактар», 600 гледачоў.

Суддзя: В.Шымусік (Асіповічы).
МІНСК: Часноўскі, Зіновіч, Макараў, Русак (Мошнікаў, 82), Амельянчук (к), Шаўчэнка (Горбач, 90+2), Еўдакімаў, Бессмертны (Бахар, 75), Вераціла, Кулініч, Мицэўскі.
Запасныя: Куршубадзэ, Шумілаў, Мікалаевіч, Новік.
ТАРПЕДА-БЕЛАЗ: Хаткевіч, Асані (Афанасьеў, 45), Аганісян, Панкавец (к), Шапавал, Хачатуран, Скавыш, Рэкіш, Зубовіч (Макась, 67), Паўлавец, Імерэкаў.
Запасныя: Абрамовіч, Клапоцкі, Шчэрба, Джугір, Паўлюкавец.
Папярэджанні: Амельянчук, 67 / Хачатуран, 27.

Трэнерскія каментары:

Ігар Крывушэнка («Тарпеда-БЕЛАЗ»):
– Па такой гульні казаць асабліва няма чаго. Трэба было проста забіць, але нам гэта не ўдалося. Накшталт і момантаў стварылі нямала, але, мабыць, наша выканальніцкае майстэрства яшчэ не на належным узроўні.

Андрэй Скарабагацька («Мінск»):
– Усталёўку хлопцы выканалі, у абароне згулялі надзейна. З боку гульня, напэўна, здалася не занадта відовішчнай. Але ў ёй быў нерв, гэта было глейкае мужчынскае супрацьстаянне.

воскресенье, 04.06.2017 21:44
Актуальная інфармацыя

Лепшыя бамбардзіры чэмпіяната             

1. Міхаіл Гардзейчук (БАТЭ) – 18                            
2. Павел Савіцкі (Нёман) – 14
3. Антон Сарока (Дынама-Мінск) – 12
4. Егор Зубовіч (Тарпеда-БЕЛАЗ) – 11              

Лепшыя асістэнты чэмпіяната     

1. Ігар Стасевіч (БАТЭ) – 11
2. Дзмітрый Рэкіш (Тарпеда-БЕЛАЗ) – 10
3. Эдгар Аляхновіч (Шахцёр) – 8
3. Мікалай Януш (Шахцёр) – 8     

партнёры