Афіцыйны сайт ФК «Тарпеда-БЕЛАЗ» Жодзіна
  • Запрашаем на матч завяршэння сезону!
    Падрабязнее
  • «Шахцёр» пераможаны, гонка працягваецца!
    Падрабязнее
  • Іван Канавалаў, Міхаіл Калугін і Ян Афі правялі ўрок футбола ў СШ №5
    Падрабязнее

У новы сезон – ранейшай камандай

Напярэдадні Новага года адбыўся агульны сход удзельнікаў ТАА «Футбольны клуб«Тарпеда-БЕЛАЗ», на якім былі падведзены вынікі сезона. Праца клуба і выступ каманды ў 2016 годзе прызнаныя здавальняючымі. Заснавальнікі прынялі рашэнне аб працягу супрацоўніцтва з дырэктарам клуба Міхаілам Хлусам і галоўным трэнерам Ігарам Крывушэнка.

Па завяршэнні навагодніх святаў каманда «Тарпеда-БЕЛАЗ» выйшла з адпачынку. У цяперашні час гульцы займаюцца самападрыхтоўкай ў адпаведнасці з індывідуальнымі планамі, распрацаванымі для іх трэнерскім штабам. 16 студзеня футбалісты пройдуць медагляд, а 17 студзеня пачнецца першы вучэбна-трэніровачны збор, які аўтазаводцы правядуць у Жодзіна.

Ужо цяпер можна сказаць, што каманда «Тарпеда-БЕЛАЗ» у новым сезоне захавае свой касцяк. Новыя кантракты з жодзінскім клубам заключылі Міхаіл Афанасьеў, Дзмітрый Рэкіш, Валерый Фамичоў, Андрэй Хачатуран. Папярэднюю згоду аб працягу супрацоўніцтва пазначылі Максім Імерэкаў, Аляксей Панкавец, Ягор Хаткевіч, Сяргей Шапавал, Уладзімір Шчэрба. Працягнуць абараняць чорна-белыя колеры гульцы, якія маюць дзеючыя кантракты: Яўген Абрамовіч, Аляксей Бялевіч, Саслан Гатагаў, Аляксандр Красноў, Андрэй Салавей, Юрый Паўлюкавец. Вядуцца перамовы аб аднаўленні супрацоўніцтва яшчэ з шэрагам гульцоў, таксама на прыкмеце ў трэнерскага штаба ёсць і патэнцыйныя навабранцы.

суббота, 14.01.2017 13:46
Актуальная інфармацыя

Лепшыя бамбардзіры чэмпіяната             

1. Міхаіл Гардзейчук (БАТЭ) – 18                            
2. Павел Савіцкі (Нёман) – 14
3. Антон Сарока (Дынама-Мінск) – 12
4. Егор Зубовіч (Тарпеда-БЕЛАЗ) – 11              

Лепшыя асістэнты чэмпіяната     

1. Ігар Стасевіч (БАТЭ) – 11
2. Дзмітрый Рэкіш (Тарпеда-БЕЛАЗ) – 10
3. Эдгар Аляхновіч (Шахцёр) – 8
3. Мікалай Януш (Шахцёр) – 8     

партнёры