Афіцыйны сайт ФК «ТАРПЕДА-БЕЛАЗ» Жодзіна
  • Няпростая перамога ў Гарадзеі
    Падрабязнее
  • «Тарпеда-БЕЛАЗ» не пакінуў шанцаў «Славіі»
    Падрабязнее
  • ФК «ТАРПЕДА-БЕЛАЗ» арандаваў у кіеўскага «Дынама» абаронцу Алана Аўссі
    Падрабязнее

У панядзелак – чвэрцьфінал!

 

Вялікі футбол вяртаецца ў Жодзіна! У панядзелак, 9 сакавіка, «аўтазаводцы» правядуць першы афіцыйны матч у 2020 годзе. І адразу – гучная шыльда: 1/4 фіналу Кубка Беларусі, «Тарпеда-БЕЛАЗ» – «Шахцёр»!

Абноўленай жодзінскай камандзе супрацьстаіць адзін з лідэраў нацыянальнага чэмпіянату і пакуль яшчэ дзеючы ўладальнік Кубка краіны. 4 сакавіка ў гэтым рангу «Шахцёр» біўся за Суперкубак з чэмпіёнамі – брэсцкім «Дынама». Пачаць сезон з новым трафеем не атрымалася – салігорцы саступілі 0:2, а гэта значыць, што матывацыя на маючы адбыцца кубкавы паядынак толькі павялічылася.

У «Тарпеда» шмат новых асоб – кагосьці заўзятары ўжо бачылі ў складзе іншых каманд, а з некім знаёмства толькі маецца быць. І гэта дадае цікавасці да матчу. Акрамя таго, за час зімы аматары футбола ўжо засумавалі па гульні, а значыць – трэба трымаць шлях на стадыён!

Матч «Тарпеда-БЕЛАЗ» – «Шахцёр» пачнецца 9 сакавіка ў 18.00 – час не позні, але і не ранні, большасць жадаючых ўжо паспее вярнуцца з працы.

Кошт квітка – 5 рублёў. Ільготны квіток для пенсіянераў абыйдзецца ў 1 рубль – дастаткова прад’явіць у касе пенсійнае пасведчанне. Жанчыны, дзеці і падлеткі да 16 гадоў у гэтым сезоне будуць наведваць хатнія гульні «аўтазаводцаў» бясплатна. Тым, хто знаходзіцца ў «памежным» узросце, рэкамендуем мець пры сабе дакумент, які пацвярджае ўзрост, альбо даведку навучальнай установы. Уладальнікі сезонных абанементаў 2020 года, як і раней, заходзяць на стадыён праз уваход, абсталяваны электроннай сістэмай доступу (крайні каля касы).

Просім звярнуць увагу на тое, што пры адначасовым уваходзе вялікай колькасці наведвальнікаў могуць узнікаць чэргі на даглядзе, таму рэкамендуем прыходзіць крыху раней, а пры немагчымасці – праявіць разуменне і цярпенне, паколькі дагляд з’яўляецца неабходнай мерай бяспекі. Таксама раім азнаёміцца ​​з пералікам прадметаў, забароненых да праносу на стадыён, і пераканаўча просім устрымлівацца ад супрацьпраўных дзеянняў, якія парушаюць грамадзкі парадак і наносяць шкоду клубу.

Наша каманда настроена на тое, каб паказаць свае лепшыя якасці і зрабіць усё магчымае, каб прайсці ў наступную стадыю турніру. Спадзяемся на вашу падтрымку і будзем рады бачыць усіх у панядзелак на стадыёне «Тарпеда»!

пятница, 06.03.2020 17:41
Актуальная інфармацыя

НАБОР В ГРУППЫ ПОДГОТОВКИ
2010, 2011 годов рождения

Обращаться по телефонам: 5-10-49 (Вадим Михайлович), 8-029-994-04-71 (Сергей Михайлович), 8-044-477-29-62 (Михаил Демьянович).

партнёры