Афіцыйны сайт ФК «ТАРПЕДА-БЕЛАЗ» Жодзіна
  • Хатняя перамога пасля двухмесячнага перапынку
    Падрабязнее
  • Вадзім Скрыпчанка пакінуў пасаду галоўнага трэнера ФК «ТАРПЕДА-БЕЛАЗ»
    Падрабязнее
  • «Тарпеда-БЕЛАЗ» абыграў «Арсенал»
    Падрабязнее

У паядынку дублёраў верх узяў «Нёман»

 

Выезд у Гродна павярнуўся для жодзінскіх дублёраў паразай з буйным лікам – 1:4.

Як гэта не раз ужо было ў матчах тарпедаўскіх рэзервістаў, вынік на табло не зусім аб’ектыўна адбіў тое, што адбывалася на поле. Перамога гаспадароў, безумоўна, заслужаныя і бясспрэчныя, вось толькі колькасць прапушчаных гасцямі мячоў магла і павінна была быць менш, калі б не памылкі, якія дапускаюцца маладымі «аўтазаводцамі» ці ледзь не на пустым месцы. Характэрны прыклад – чацвёрты прапушчаны гол, калі тарпедаўцы страцілі мяч, узнаўляючы гульню з цэнтра поля пасля рэалізаванага гарадзенцамі пенальці. Зразумела, што эмоцыі, але паддавацца ім і губляць канцэнтрацыю ніяк нельга. Урок, які павінен пайсці на карысць.

3 мая, Гродна. Матч першынства дублёраў.
НЁМАН (д) – ТАРПЕДА-БЕЛАЗ (д) – 4:1
Галы: 1:0 – Копач, 7. 2:0 – Вашкевіч, 60. 3:0 – М.Лукашэвіч, 73-пен. 4:0 – Копач, 74. 4:1 – Багданаў, 79.
ТАРПЕДА-БЕЛАЗ: Тымбур (Жэлнін, 46), Гузняк (к), Глушакоў (Каліноўскі, 76), Галуза, Багданаў, Каралёнак, Лукашэвіч, Юсаў, Хендогі (Макарэвіч, 57), Сівакоў, Шыбун (Шарамет, 46).

пятница, 03.05.2019 18:05
Актуальная інфармацыя

НАБОР В ГРУППЫ ПОДГОТОВКИ
2010, 2011 годов рождения

Обращаться по телефонам: 5-10-49 (Вадим Михайлович), 8-029-994-04-71 (Сергей Михайлович), 8-044-477-29-62 (Михаил Демьянович).

партнёры