Афіцыйны сайт ФК «Тарпеда-БЕЛАЗ» Жодзіна
  • Шэрагі аўтазаводцаў папоўніў Міхаіл Бабічаў
    Падрабязнее
  • Лепшы гулец «Тарпеда» ў 2017 годзе на думку балельшчыкаў – Камо Аганісян
    Падрабязнее
  • Дзевяць футбалістаў растаюцца з Жодзіна
    Падрабязнее

У пятніцу Максім Скавыш і Яўген Клапоцкі дадуць старт продажу абанементаў

 

У пятніцу, 3 лютага, стартуе продаж абанементаў на хатнія гульні каманды «Тарпеда-БЕЛАЗ» у сезоне-2017. З улікам станоўчых водгукаў заўзятараў мы вырашылі паўтарыць леташнюю акцыю: у гэты дзень з 16:00 да 17:00 у фае стадыёна «Тарпеда» жадаючых набыць абанементы будуць сустракаць гульцы нашай каманды Максім Скавыш і Яўген Клапоцкі, з якімі можна будзе пагутарыць, узяць аўтографы і сфатаграфавацца на памяць.

У наступныя дні купіць абанементы можна будзе ў офісе клуба па адрасе: праспект Міру, 19, з 8:00 да 17:00, з панядзелка па пятніцу. Папярэдне дамовіцца аб сустрэчы альбо аб набыцці пакета абанементаў можна па тэлефоне +37529 672 78 87 (Сяргей Уладзіміравіч).

Кошт сезоннага абанемента – 40 рублёў. Прад’яўнікам абанементаў мінулага года – зніжка 5%. Кожны наступны сезон ўладальніку абанемента будзе дадавацца па 5% зніжкі (у 2018 годзе – 10%, у 2019 – 15% і гэтак далей).

понедельник, 30.01.2017 11:03
Актуальная інфармацыя

Лепшыя бамбардзіры чэмпіяната             

1. Міхаіл Гардзейчук (БАТЭ) – 18                            
2. Павел Савіцкі (Нёман) – 15
3. Баян Дубаіч (Гарадзея) – 12
3. Антон Сарока (Дынама-Мінск) – 12
4. Егор Зубовіч (Тарпеда-БЕЛАЗ) – 11              

Лепшыя асістэнты чэмпіяната     

1. Ігар Стасевіч (БАТЭ) – 11
2. Дзмітрый Рэкіш (Тарпеда-БЕЛАЗ) – 10
3. Эдгар Аляхновіч (Шахцёр) – 8
3. Мікалай Януш (Шахцёр) – 8
3. Дзмітрый Лебядзеў (Гарадзея) – 8     

партнёры