Афіцыйны сайт ФК «Тарпеда-БЕЛАЗ» Жодзіна

У суботу – сустрэча з «Гомелем»

 

Яшчэ адны «вяртанцы» ў вышэйшую лігу прыязджаюць у госці да аўтазаводцаў у будучую суботу. Без «Гомеля» чэмпіянат Беларусі выглядаў неяк нязвыкла, але пасля гадавой адлучкі «рысі» зноў здабылі месца ў эліце. Пакуль гэта яшчэ не тая каманда, што падпірала п’едэстал, адбірала Суперкубак у БАТЭ і гуляла з «Ліверпулем», але «Гомель» крок за крокам набірае сілы. Дзве перамогі ў двух апошніх турах дазволілі «зялёна-белым» замацавацца ў сярэдзіне турнірнай табліцы і зараз на берагах Сожа ўжо пазіраюць ўверх.

Апошнія сустрэчы «Тарпеда-БЕЛАЗа» і «Гомеля» прыйшліся на 2015 год. Тады аўтазаводцы «прыклалі руку» да адпраўкі гамяльчан у першую лігу, двойчы прычыніўшы ім паразы. У пятым туры, 10 мая, у Жодзіна «Тарпеда-БЕЛАЗ» выйграў з лікам 3:0 – двойчы вызначыўся Дзмітрый Платонаў, яшчэ адзін гол з адзінаццаціметровай адзнакі забіў Вячаслаў Глеб. У паядынку ў адказ, 30 жніўня, у Гомелі аўтазаводцы адправілі ў вароты гаспадароў два мячы без адказу – зрабілі гэта Максім Скавыш і Вячаслаў Глеб. Акрамя Скавыша, з цяперашняга складу «Тарпеда-БЕЛАЗа» ў той гульні прымалі ўдзел Андрэй Хачатуран і Аляксей Панкавец, а на лаўцы запасных знаходзіліся Аляксандр Паўлавец і Яўген Абрамовіч.

Некалі «Гомель» трымаў пальму першынства па колькасці былых аўтазаводцаў у сваім складзе. Зараз жа з знаёмых прозвішчаў у шэрагах яго гульцоў – толькі Дзмітрый Гомза, які бараніў чорна-белыя колеры на недоўгачасовым адрэзку 2013 года. Наогул, сённяшні «Гомель» – гэта не столькі каманда гучных імёнаў, колькі калектыў аднадумцаў, і пакуль яшчэ не зусім зразумела, на што ён здольны.

Скласці ўласнае меркаванне аб сіле «Гомеля» тарпедаўскія заўзятары змогуць у суботу, 27 мая. Матч дзясятага тура пачнецца ў 18:00, запрашаем жодзінцаў прыйсці і падтрымаць сваю каманду.

Гульня дублёраў 26 мая ў 17:00.

четверг, 25.05.2017 12:42
Актуальная інфармацыя

Лепшыя бамбардзіры чэмпіяната             

1. Міхаіл Гардзейчук (БАТЭ) – 18                            
2. Павел Савіцкі (Нёман) – 15
3. Баян Дубаіч (Гарадзея) – 12
3. Антон Сарока (Дынама-Мінск) – 12
4. Егор Зубовіч (Тарпеда-БЕЛАЗ) – 11              

Лепшыя асістэнты чэмпіяната     

1. Ігар Стасевіч (БАТЭ) – 11
2. Дзмітрый Рэкіш (Тарпеда-БЕЛАЗ) – 10
3. Эдгар Аляхновіч (Шахцёр) – 8
3. Мікалай Януш (Шахцёр) – 8
3. Дзмітрый Лебядзеў (Гарадзея) – 8     

партнёры