Афіцыйны сайт ФК «ТАРПЕДА-БЕЛАЗ» Жодзіна
  • Хатняя перамога пасля двухмесячнага перапынку
    Падрабязнее
  • Вадзім Скрыпчанка пакінуў пасаду галоўнага трэнера ФК «ТАРПЕДА-БЕЛАЗ»
    Падрабязнее
  • «Тарпеда-БЕЛАЗ» абыграў «Арсенал»
    Падрабязнее

У трэнерскі штаб Вадзіма Скрыпчанка увайшоў Сяргей Зяневіч

 

Папаўненне сёння адбылося не толькі ў складзе каманды, але і ў трэнерскім штабе «аўтазаводцаў» – у лік памочнікаў Вадзіма Скрыпчанка увайшоў Сяргей Зяневіч, ранейшым месцам працы якога быў дубль барысаўскага БАТЭ.

Сяргей Зяневіч прыйшоў у беларускі футбол з «Атакай» Якава Шапіра, у складзе якой прайшоў шлях ад другой да вышэйшай лігі. Затым у кар’еры абаронцы было шмат клубаў: БАТЭ, «Камунальнік», «Шэрыф», «Белшына», «Віцебск», «Дарыда», «Рудзенск», «Рэчыца-2014»… Але, мабыць, асабняком можна вылучыць жодзінскае «Тарпеда», у якім Сяргей Зяневіч быў ключавым гульцом з 2002 па 2005 год – усё пры тым жа Якаве Шапіры.

Пасля завяршэння кар’еры гульца Сяргей Леанідавіч Зяневіч перайшоў на трэнерскую працу – спачатку ў мазырскую «Славію», а затым у БАТЭ.

вторник, 15.01.2019 14:46
Актуальная інфармацыя

НАБОР В ГРУППЫ ПОДГОТОВКИ
2010, 2011 годов рождения

Обращаться по телефонам: 5-10-49 (Вадим Михайлович), 8-029-994-04-71 (Сергей Михайлович), 8-044-477-29-62 (Михаил Демьянович).

партнёры