Афіцыйны сайт ФК «ТАРПЕДА-БЕЛАЗ» Жодзіна

У трэцім туры светлая паласа перапынілася

 

Не выйшла ў «аўтазаводцаў» падоўжыць пераможную серыю – у трэцім туры чэмпіянату жодзінская каманда пацярпела першую паразу. Мінскае «Дынама», якое нацярпелася ад «чорна-белых» у мінулым сезоне, ўзяло рэванш.

Габрыэль Рамас хутка стаў стылеўтваральным гульцом «Тарпеда»; не гуляў бразілец з-за пашкоджання – і каманду не пазнаць. У атацы мала што атрымлівалася, дык яшчэ і ў абароне дапусцілі памылкі, якія дорага абышліся. Хоць і не давалі саперніку вялікай свабоды, але двойчы прапусцілі. Сваімі ж нешматлікімі момантамі распарадзіцца не змаглі.

ДЫНАМА-МІНСК – ТАРПЕДА-БЕЛАЗ – 2:0
3 красавіка, Мінск, стадыён «Дынама», 411 гледачоў.
Суддзя: В.Севасцьянік (Гродна).
Галы: 1:0 – Клімовіч, 21. 2:0 – Бручыч, 43.
ДЫНАМА-МІНСК: Плотнікаў, Швецоў, Дзінга, Бахар (Ложкін, 87), Паўлоўскі, Даніла (Шыкаўка, 90), Бручыч, Клімовіч (Барадзін, 92+), Рыас, Аляхновіч (к), Сухоцкі.
Запасныя: Рудзянок, Кім, Халімончык, Радзівонаў, Вяргейчык.
ТАРПЕДА-БЕЛАЗ: Бушма, Усцінаў, Хачатуран (к), Юсаў, Шчэрба, Бардачоў, Паўлюкавец (Прэмудраў, 57), Гарбачык (Нікалаевіч, 46), Афанасьеў (Леановіч, 76), Яшын, Анцілеўскі.
Запасныя: Сямук, Рамас, Алісейка, Сцяпанаў.
Папярэджанні: Яшын (66), Прэмудраў (82).

суббота, 04.04.2020 00:05
Актуальная інфармацыя

НАБОР В ГРУППЫ ПОДГОТОВКИ
2010, 2011 годов рождения

Обращаться по телефонам: 5-10-49 (Вадим Михайлович), 8-029-994-04-71 (Сергей Михайлович), 8-044-477-29-62 (Михаил Демьянович).

партнёры