Афіцыйны сайт ФК «Тарпеда-БЕЛАЗ» Жодзіна

У Тулу адправілася 18 тарпедаўцаў

 

У суботу, 7 кастрычніка, каманда «Тарпеда-БЕЛАЗ» транзітам праз Маскву прыбыла ў Тулу, дзе ў нядзелю аўтазаводцы згуляюць таварыскі матч з мясцовым «Арсеналам». Увечары тарпедаўцы правялі трэніроўку на прадастаўленым ім газоне Цэнтральнага стадыёна «Арсенал».

У Тулу адправілася 18 гульцоў: Афанасьеў, Бялко, Джугір, Дарашэнка, Зубовіч, Калугін, Клапоцкі, Канавалаў, Красноў, Макась, Панкавец, Рэкіш, Сідар, Сарока, Хаткевіч, Хачатуран, Шапавал, Шчэрба. У сувязі са знаходжаннем у зборных адсутнічаюць у выязным складзе Аганісян, Паўлавец і Скавыш. У сувязі са складанасцю атрымання расійскай візы застаўся ў Жодзіна Афі, а ў апошні момант па стане здароўя прыйшлося адмовіцца ад выезду Алексіевічу. Разам з тым, згуляць за «Тарпеда-БЕЛАЗ» ў матчы з «Арсеналам» можа беларускі абаронца Арцём Рахманаў, які нядаўна пакінуў адэскі «Чарнаморац» і цяпер жадае падтрымаць гульнявую форму.

суббота, 07.10.2017 19:45
Актуальная інфармацыя

Лепшыя бамбардзіры чэмпіяната             

1. Міхаіл Гардзейчук (БАТЭ) – 18                            
2. Павел Савіцкі (Нёман) – 15
3. Баян Дубаіч (Гарадзея) – 12
3. Антон Сарока (Дынама-Мінск) – 12
4. Егор Зубовіч (Тарпеда-БЕЛАЗ) – 11              

Лепшыя асістэнты чэмпіяната     

1. Ігар Стасевіч (БАТЭ) – 11
2. Дзмітрый Рэкіш (Тарпеда-БЕЛАЗ) – 10
3. Эдгар Аляхновіч (Шахцёр) – 8
3. Мікалай Януш (Шахцёр) – 8
3. Дзмітрый Лебядзеў (Гарадзея) – 8     

партнёры