Афіцыйны сайт ФК «Тарпеда-БЕЛАЗ» Жодзіна

У выпадку выхаду ў чвэрцьфінал Кубка Беларусі «Тарпеда-БЕЛАЗ» згуляе з «Іслаччу»

 

Адбылося лёсаванне 1/4 фіналу Кубка Беларусі сезона 2017/2018. Нагадаем, «Тарпеда-БЕЛАЗ» і БАТЭ сталі адзінай парай у 1/8 фіналу, у якой яшчэ не вызначаны пераможца – матч быў перанесены ў сувязі з удзелам БАТЭ ў кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў УЕФА. Тым не менш, лёсаванне наступнай стадыі прайшло, і ў адпаведнасці з яе вынікамі пераможца пары БАТЭ – «Тарпеда-БЕЛАЗ» ў чвэрцьфінале згуляе з «Іслаччу»

Пераможцы на стадыі 1/4 фіналу будуць вызначаныя па выніках двух гульняў (дома і ў гасцях). Матчы пройдуць у сакавіку 2018 года. У выпадку ўдзелу ў чвэрцьфінале аўтазаводцаў, першую гульню яны правядуць на выездзе.

пятница, 28.07.2017 12:13
Актуальная інфармацыя

ФК “ТАРПЕДА-БЕЛАЗ” АБ’ЯЎЛЯЕ НАБОР
У ГРУПУ ПАДРЫХТОЎКІ 2010 г.н.

Пачатак заняткаў – верасень.

Звяртацца па тэлефонах:
+375 44 477 29 62 (Міхал Дзям’янавіч Русак, трэнер)
5 10 49 (Вадзім Міхайлавіч Бразоўскі, начальник аддзела развіцця маладзежнага футбола)

партнёры