Афіцыйны сайт ФК «ТАРПЕДА-БЕЛАЗ» Жодзіна
  • Хатняя перамога пасля двухмесячнага перапынку
    Падрабязнее
  • Вадзім Скрыпчанка пакінуў пасаду галоўнага трэнера ФК «ТАРПЕДА-БЕЛАЗ»
    Падрабязнее
  • «Тарпеда-БЕЛАЗ» абыграў «Арсенал»
    Падрабязнее

У Жодзіна прайшоў турнір памяці Я.М.Шапіра

 

25 жніўня ў Жодзіне прайшоў традыцыйны футбольны турнір памяці Я.М.Шапіра, арганізатарам якога выступае ФК «ТАРПЕДА-БЕЛАЗ». У спаборніцтвах, якія праходзілі на штучным полі стадыёна «Тарпеда», прынялі ўдзел восем фанацкіх каманд, якія прадстаўляюць, галоўным чынам, тарпедаўскі рух – Жодзіна, Мінск, Масква, Уладзімір, а таксама каманда з Барысава.

Матчы праходзілі ў дзвюх групах, пераможцы якіх выйшлі ў фінал, а каманды, якія занялі другія месцы, біліся за трэцюю ступеньку п’едестала. У выніку ў фінальным паядынку фанаты жодзінскага «Тарпеда» («Сямёрка») узялі верх над фанатамі маскоўскага «Тарпеда» (3:2), а ўладзімірцы з лікам 4:2 абгулялі мінчукоў ( «Ангарская») і заваявалі бронзавыя медалі.

Кубкі і медалі камандам-удзельніцам уручыў выконваючы абавязкі дырэктара ФК «ТАРПЕДА-БЕЛАЗ» Аляксей Леанідавіч Юшкевіч, які і сам у свой час прымаў непасрэдны ўдзел у фанацкім руху. Турнір прайшоў на высокім арганізацыйным узроўні, з добрым напалам спартыўнай барацьбы, і стаў чарговым пацвярджэннем аб’ядноўчай місіі футбола.

суббота, 25.08.2018 18:20
Актуальная інфармацыя

НАБОР В ГРУППЫ ПОДГОТОВКИ
2010, 2011 годов рождения

Обращаться по телефонам: 5-10-49 (Вадим Михайлович), 8-029-994-04-71 (Сергей Михайлович), 8-044-477-29-62 (Михаил Демьянович).

партнёры