Афіцыйны сайт ФК «Тарпеда-БЕЛАЗ» Жодзіна

У Жодзіна прыехаў украінскі нападаючы Вячаслаў Шаўчэнка

 

На прагляд у «Тарпеда-БЕЛАЗ» прыбыў украінскі нападаючы Вячаслаў Шаўчэнка (1985 г.н.). У паслужным спісе футбаліста – украінскія клубы «Барысфен», «Сталь», «Ільічовец», «Фенікс-Ільічовец», «Александрыя», расійскі «Тарпеда-Металург», узбекскія «Лакаматыў» і «Кызылкум» і нават мальтыйская «Біркіркара». З’яўляецца пераможцам і бронзавым прызёрам Першай лігі Украіны, бронзавым прызёрам чэмпіянату Мальты, фіналістам Суперкубка Узбекістана.

У ходзе распачатага сёння вучэбна-трэніровачнага збору трэнерскі штаб «чорна-белых» вызначыцца з перспектывамі супрацоўніцтва з Вячаславам Шаўчэнка.

вторник, 24.01.2017 15:23
Актуальная інфармацыя

Юнацкае першынство Рэспублікі Беларусь

1 мая, Жодзіна, стадыён “Тарпеда” (штучнае поле)

13:30 – ТАРПЕДА-БЕЛАЗ – ГОМЕЛЬ (2000 г.н.)
15:30 – ТАРПЕДА-БЕЛАЗ – ГОМЕЛЬ (1999(98) гг.н.)

партнёры