Афіцыйны сайт ФК «ТАРПЕДА-БЕЛАЗ» Жодзіна
  • Хатняя перамога пасля двухмесячнага перапынку
    Падрабязнее
  • Вадзім Скрыпчанка пакінуў пасаду галоўнага трэнера ФК «ТАРПЕДА-БЕЛАЗ»
    Падрабязнее
  • «Тарпеда-БЕЛАЗ» абыграў «Арсенал»
    Падрабязнее

Удзевяцёх прайгралі …

 

У чацвер дублёры «аўтазаводцаў» прымалі на штучным полі жодзінскага стадыёна «Тарпеда» мазырскую «Славію» і прайгралі 1:4.

Госці, маючы ў сваім складзе значна больш узроставых і дасведчаных гульцоў, валодалі перавагай з самага пачатку сустрэчы, аднак сапраўдныя праблемы пачаліся ў гаспадароў у другім тайме, на які яны выйшлі ўдзевяцёх. Выдаленні Антона Багданава і Уладзіслава Хендогага зрабілі «Тарпеда-БЕЛАЗ» уразлівым для нападаў «Славіі» і звялі да мінімуму ўласныя спробы прарвацца да брамы суперніка. Тым не менш, падапечныя Сяргея Ярмоленка змагаліся да апошняга, сведчаннем чаму стаў «гол прэстыжу», забіты Дзмітрыем Каралёнкам на 90-й хвіліне. На жаль, да гэтага часу «аўтазаводцы» ужо чатыры разы пачыналі гульню з цэнтра поля.

8 жніўня, Жодзіна, стадыён «Тарпеда». Матч першынства дублёраў.
ТАРПЕДА-БЕЛАЗ (д) – СЛАВІЯ (д) – 1:4.
Галы: 0:1 – Ануфрыеў, 20. 0:2 – Барысевіч, 51. 0:3 – Полаз, 67. 0:4 – Полаз, 76. 1:4 – Каралёнак, 90.
ТАРПЕДА-БЕЛАЗ: Казлоў, Мігаль, Галуза (Якавенка, 71, Буга, 85), Багданаў, Каралёнак, Гузняк (к), Хендогі, Сівакоў, Гутырчык, Глушакоў (Каліноўскі, 58), Міхейчык.
Выдаленні: Багданаў, 37 (другая жоўтая), Хендогі, 45+1 (прамая чырвоная).

четверг, 08.08.2019 20:47
Актуальная інфармацыя

НАБОР В ГРУППЫ ПОДГОТОВКИ
2010, 2011 годов рождения

Обращаться по телефонам: 5-10-49 (Вадим Михайлович), 8-029-994-04-71 (Сергей Михайлович), 8-044-477-29-62 (Михаил Демьянович).

партнёры