Афіцыйны сайт ФК «ТАРПЕДА-БЕЛАЗ» Жодзіна
  • Хатняя перамога пасля двухмесячнага перапынку
    Падрабязнее
  • Вадзім Скрыпчанка пакінуў пасаду галоўнага трэнера ФК «ТАРПЕДА-БЕЛАЗ»
    Падрабязнее
  • «Тарпеда-БЕЛАЗ» абыграў «Арсенал»
    Падрабязнее

Уладзімір Бушма: «Нічыя на руку камандам, якія гулялі ўчора, але не на нашым поле»

 

Прызнанне Уладзіміра Бушмы лепшым гульцом матча з мінскім «Дынама» наўрад ці каго-небудзь здзівіла – галкіпер сапраўды ў некалькхі момантах выбаўляў сваю каманду, а акрамя таго, працягнуў сваю «сухую» серыю, якая на дадзены момант складае ўжо 588 хвілін. Таму лёгка растлумачыць выбар клубнай прэс-служба суразмоўца для размовы аб паядынку.

– Нічыя з мiнскім «Дынама» – напэўна, такі вынік на руку камандам, якія гулялі ўчора, але не на нашым поле. Матч выдаўся адкрытым, і мы, і госці хацелі перамагчы. Мяч, нягледзячы на ​​туман, было бачна добра, ну, а такая атмасфера гульні пры высокай вільготнасці паветра і штучным асвятленні чымсьці нагадвала Англію.

Непрыемны асадак пасля гэтага паядынку застаўся. І справа тут нават не ў тым, што перапынілася наша пераможная серыя, а ў тым, што ў канкрэтным матчы замест трох ачкоў мы набралі ўсяго толькі адно.

Што да прызнання лепшым гульцом матчу, то любы футбаліст нашай каманды мог бы ім стаць, калі б рэалізаваў адзін з існуючых у нас шанцаў. Але, на жаль, забіць нам не ўдалося.

Пра становішча ў турнірнай табліцы цяпер казаць не хочацца. Трэба проста выйграваць самім і толькі потым глядзець на канкурэнтаў і на тое, якія перспектывы адкрываюцца.

Цяпер даводзіцца гуляць у вельмі шчыльным графіку і, трэба прызнаць, адрэзак у нас дастаткова цяжкі. А вось для заўзятараў, напэўна, гэта цікава і я думаю, у бліжэйшыя дзесяць дзён многае праясніцца.

четверг, 01.11.2018 13:11
Актуальная інфармацыя

НАБОР В ГРУППЫ ПОДГОТОВКИ
2010, 2011 годов рождения

Обращаться по телефонам: 5-10-49 (Вадим Михайлович), 8-029-994-04-71 (Сергей Михайлович), 8-044-477-29-62 (Михаил Демьянович).

партнёры