Афіцыйны сайт ФК «Тарпеда-БЕЛАЗ» Жодзіна

Уладзімір Бушма вяртаецца ў Жодзіна

 

Сёння ў тарпедаўскім офісе адбылася сустрэча, па выніках якой было дасягнута пагадненне аб пераходзе ў ФК «Тарпеда-БЕЛАЗ» галкіпера Уладзіміра Бушмы (1983 г.н.) пасля завяршэння тэрміну дзеяння кантракту футбаліста з «Шахцёрам». Абавязацельствы гульца перад салігорскім клубам мінаюць ў канцы 2017 года.

Кар’ера зараз ужо добра вядомага брамніка, тройчы ўключаемага ў спісы лепшых гульцоў беларускіх чэмпіянатаў, па сутнасці, пачыналася ў Жодзіна. У «Тарпеда» ён прыйшоў у 2002 годзе пасля гадавога выступу за СКАФ, і адыграў за «чорна-белых» дзевяць сезонаў. Потым было два гады ў «Гомелі», два гады ў «Мінску» і тры сезоны ў «Шахцёру». І вось – кола замкнулася – Уладзімір Бушма вяртаецца ў Жодзіна.

понедельник, 27.11.2017 16:16
Актуальная інфармацыя

Лепшыя бамбардзіры чэмпіяната             

1. Міхаіл Гардзейчук (БАТЭ) – 18                            
2. Павел Савіцкі (Нёман) – 15
3. Баян Дубаіч (Гарадзея) – 12
3. Антон Сарока (Дынама-Мінск) – 12
4. Егор Зубовіч (Тарпеда-БЕЛАЗ) – 11              

Лепшыя асістэнты чэмпіяната     

1. Ігар Стасевіч (БАТЭ) – 11
2. Дзмітрый Рэкіш (Тарпеда-БЕЛАЗ) – 10
3. Эдгар Аляхновіч (Шахцёр) – 8
3. Мікалай Януш (Шахцёр) – 8
3. Дзмітрый Лебядзеў (Гарадзея) – 8     

партнёры