Афіцыйны сайт ФК «Тарпеда-БЕЛАЗ» Жодзіна
  • «Тарпеда-БЕЛАЗ» арандаваў у «Шахцёра» паўабаронцу Эдгара Аляхновіча
    Падрабязнее
  • Алег Кубараў: «Усё, што намячалі, выканалі на сто адсоткаў»
    Падрабязнее
  • Першы турэцкі збор завершаны
    Падрабязнее

Уладзімір Шчэрба: «Лёгка з «Гарадзеяй» ніколі не было»

 

Вынікі гульні з «Гарадзеяй» (3:2) падводзім з абаронцам Уладзімірам Шчэрба, а адначасна даведваемся аб яго меркаванні ў дачыненні да паўзы ў чэмпіянаце.

– Гульня выдалася вельмі цяжкай і таму здабытая перамога ўдвая прыемная. У прынцыпе, лёгка з «Гарадзеяй» ніколі не было. Дастаткова ўзгадаць наш матч першага круга, калі мы вялі па ходзе паядынку 2:0, але не змаглі захаваць нават нічыю. Дарэчы, калі я не памыляюся, гэта наогул першая перамога тарпедаўцаў над гарадзейцамі ў вышэйшай лізе.
Набраныя намі тры ачкі, акрамя таго, дазволілі нашай камандзе трохі адарвацца ад праследавацеляў ў барацьбе за чацвёртае месца, бо нашы канкурэнты ў гэтым туры згулялі ўнічыю або прайгралі.

– Па ходзе матчу табе прыйшлося памяняць пазіцыю на полі.

– Так, другі тайм я дзейнічаў правым цэнтральным абаронцам. Але гэтая пазіцыя не занадта адрозніваецца ад маёй профільнай, да таго ж, яна мне не новая. Варта ўзгадаць нядаўні таварыскі матч з той жа «Гарадзеяй», ды і ў мінулым годзе я на гэтым месцы правёў пару гульняў. Так што нічога звышнатуральнага не бачу.

– Зараз у чэмпіянаце наступіць перапынак, выкліканы матчамі зборных. Гэта добра ці дрэнна?

– Ну, тут усё неадназначна. З аднаго боку, наша каманда набрала нядрэнны ход, і тут паўза. Але з іншага – будзе час добра прааналізаваць наш выступ, зрабіць працу над памылкамі і з новымі сіламі прыступіць да заключнага этапу сезону. А гэтыя выходныя з задавальненнем правяду са сваёй сям’ёй.

понедельник, 02.10.2017 12:47
Актуальная інфармацыя

Міжсезонне 2017/2018

Каманду пакінулі: Ягор Хаткевіч, Арцём Сарока, Яўген Клапоцкі, Кірыл Дарашэнка, Камо Аганісян, Михаіл Афанасьеў, Дзмітрый Рэкіш, Максім Скавыш, Аляксандр Макась, Ягор Зубовіч

Каманду папоўнілі: Уладзімір Бушма, Міхаіл Бабічаў, Сяргей Карповіч, Сяргей Канцавы, Дзмітрый Юсаў, Аляксандр Катляроў, Уладзіслаў Клімовіч, Эдгар Аляхновіч

партнёры