Афіцыйны сайт ФК «Тарпеда-БЕЛАЗ» Жодзіна
  • У суботу – сустрэча з «Гомелем»
    Падрабязнее
  • Бязволле: «Тарпеда-БЕЛАЗ» прайграў «Гарадзеі», растраціўшы перавагу ў два мяча
    Падрабязнее
  • «Тарпеда-БЕЛАЗ» прыйшоў у Дзявятую школу
    Падрабязнее

Уладзімір Шчэрба: «Перш за ўсё, перамога стала добрым падарункам усім, хто прыйшоў на матч»

 

Дзень правядзення тарпедаўцамі першага матчу новага чэмпіянату краіны супаў з днём нараджэння Уладзіміра Шчэрбы. Напэўна перамога каманды стала для абаронцы добрым падарункам. Зрэшты, спытаць аб гэтым яго самога.

– Калі шчыра, то і не ўзгадаю, каб мой дзень нараджэння супадаў з каляндарнай гульнёй, а тым больш са стартам новага чэмпіянату.

Пасля вылету з Кубка Беларусі неабходна было абавязкова рэабілітавацца перад сваімі заўзятарамі, таму гэтая цяжкая перамога перш за ўсё стала добрым падарункам усім, хто прыйшоў на матч, падтрымліваў і верыў у каманду, і толькі потым – прыемным дадаткам да майго дня нараджэння.

Ад «Іслачы» чакалі менавіта такой гульні. Ім быў на руку вельмі хуткі і нечаканы гол на першых хвілінах пасля страты канцэнтрацыі з нашага боку. Пасля гэтага мы па-добраму завяліся, скаланулісь і пабеглі адыгрывацца, тым больш што супернік вельмі нізка сеў.

Што тычыцца пераможнага гола, то, натуральна, вельмі хацелася выйграць, і ў тым эпізодзе практычна ўсе пабеглі наперад. Я далёка ўкінуў з аўта, Максім Імерэкаў добра пабароўся на другім паверсе і скінуў галавой мяч Макасю. Рады, што ўзяў удзел у галявой атацы, бо вельмі прыемна пачынаць чэмпіянат з перамогі. Як гаворыцца, як пачнеш, так і…

понедельник, 03.04.2017 10:13
Актуальная інфармацыя

Юнацкае першынство Рэспублікі Беларусь

28 мая, Жодзіна, стадыён “Тарпеда” (штучнае поле)

13:00 – ТАРПЕДА-БЕЛАЗ – МІНСК (1999 г.н.)

партнёры