Афіцыйны сайт ФК «Тарпеда-БЕЛАЗ» Жодзіна
  • Дублёры пацярпелі разгромнае паражэнне
    Падрабязнее
  • У суботу – сустрэча з «Гомелем»
    Падрабязнее
  • Бязволле: «Тарпеда-БЕЛАЗ» прайграў «Гарадзеі», растраціўшы перавагу ў два мяча
    Падрабязнее

Уладзімір Шчэрба працягне выступаць за «Тарпеда-БЕЛАЗ»

Учора новы кантракт з ФК «Тарпеда-БЕЛАЗ» падпісаў Уладзімір Шчэрба. Трыццацігадовы абаронца за гады сваёй кар’еры не адрозніваўся асаблівай схільнасцю да змены клубаў. Прыйшоўшы ў Жодзіна ў мінулае міжсезонне, ён вырашыў не змяняць сваёй звычцы да сталасці, і новы сезон ізноў сустрэне пад чорна-белымі колерамі.

У 2016 годзе Уладзімір Шчэрба правёў за «Тарпеда-БЕЛАЗ» 26 гульняў чэмпіянату, у якіх адзначыўся двума галамі і трыма выніковымі перадачамі – нядрэнныя паказчыкі для абаронцы. У складзе жодзінскага клуба ён стаў уладальнікам Кубка Беларусі і ўдзельнікам кваліфікацыйнай стадыі Лігі Еўропы.

пятница, 20.01.2017 07:57
Актуальная інфармацыя

Юнацкае першынство Рэспублікі Беларусь

28 мая, Жодзіна, стадыён “Тарпеда” (штучнае поле)

13:00 – ТАРПЕДА-БЕЛАЗ – МІНСК (1999 г.н.)

партнёры