Афіцыйны сайт ФК «Тарпеда-БЕЛАЗ» Жодзіна

Уладзіслаў Клімовіч перайшоў з БАТЭ ў «Тарпеда-БЕЛАЗ»

 

ФК «ТАРПЕДА-БЕЛАЗ» выкупіў у барысаўскага БАТЭ правы на паўабаронцу Уладзіслава Клімовіча (1996 г.н.). Гулец ужо заключыў з жодзінскім клубам кантракт, разлічаны на два гады.

Уладзіслаў Клімовіч, з’яўляючыся гульцом БАТЭ, выступаў таксама за «Іслач», латвійскую «Елгаву» і «Нёман» на правах арэнды. Быў футбалістам юнацкай і моладзевай зборных Беларусі, а ў мінулым годзе двойчы прыцягваўся у склад нацыянальнай зборнай.

среда, 31.01.2018 16:40
Актуальная інфармацыя

Міжсезонне 2017/2018

Каманду пакінулі: Ягор Хаткевіч, Арцём Сарока, Яўген Клапоцкі, Кірыл Дарашэнка, Камо Аганісян, Михаіл Афанасьеў, Дзмітрый Рэкіш, Максім Скавыш, Аляксандр Макась, Ягор Зубовіч

Каманду папоўнілі: Уладзімір Бушма, Міхаіл Бабічаў, Сяргей Карповіч, Сяргей Канцавы, Дзмітрый Юсаў, Аляксандр Катляроў, Уладзіслаў Клімовіч

партнёры