Афіцыйны сайт ФК «ТАРПЕДА-БЕЛАЗ» Жодзіна

Упэўненая перамога над «Гарадзеяй»

 

Вярнуўшыся на хатні стадыён пасля двух выязных гульняў, «аўтазаводцы» парадавалі сваіх балельшчыкаў змястоўнай гульнёй і пераканаўчай перамогай над традыцыйна нязручным супернікам. «Тарпеда-БЕЛАЗ» дзейнічаў упэўнена і напорыста на працягу ўсяго матчу і па праве атрымаў перамогу з лікам 3:1.

Ужо ў пачатку сустрэчы тарпедаўцы пачалі ствараць небяспечныя моманты ля варот «Гарадзеі». Лік адкрыў Ліпе Вялозу пасля падачы ў штрафную Валерыя Гарбачыка і невялікага рыкашэту ад абаронцы. Неўзабаве пасля гэтага госці засталіся ў меншасці, і ўжо ў першым тайме гаспадары павінны былі замацаваць сваю перавагу. Але ўдалося гэта зрабіць толькі пасля перапынку – другі гол таксама забіў Вялозу з падачы свайго суайчынніка Габрыэля Рамаса. «Гарадзея» адыграла адзін мяч, выканаўшы пенальці – Радзівон Сямук змог адбіць ўдар Лазара Сайчыча, але серб паспеў прабіць паўторна. Але адыграцца тарпедаўцы суперніку не дазволілі – трэці мяч ў іх вароты адправіў капітан Андрэй Хачатуран, для якога гэта быў соты матч за «чорна-белых» у чэмпіянатах Беларусі.

ТАРПЕДА-БЕЛАЗ – ГАРАДЗЕЯ – 3:1
15 мая, Жодзіна, стадыён «Тарпеда», 264 гледача.
Суддзя: Я.Наўмаў (Мінск).
Галы: 1:0 – Вялозу, 25. 2:0 – Вялозу, 53. 2:1 – Сайчыч, 74. 3:1 – Хачатуран, 77.
Нерэалізаваны пенальці: Сайчыч, 74 (варатар адбіў).
ТАРПЕДА-БЕЛАЗ: Сямук, Усцінаў, Рамас, Хачатуран (к) (Лявіцкі, 88), Нікалаевіч (Анцілеўскі, 71), Алісейка, Вялозу, Бардачоў, Гарбачык (Юсаў, 68), Капленка, Яшын.
Запасныя: Казлоў, Прэмудраў, Паўлюкавец, Сцяпанаў.
ГАРАДЗЕЯ: Даўгяла, Шэсцілоўскі, Сарокін (Валовік, 79), Ёксімавіч, Архіпаў (Ясковіч, 57), Паўлючак (к), Шыбун (Байдук, 42), Сазановіч, Сайчыч, Пушнякоў, Пазняк.
Запасныя: Яфімаў, Баглай, Валовіч, Шавель, Ігнаценка.
Папярэджанні: Вялозу (18), Нікалаевіч (45 + 1) / Ёксімавіч (38).
Выдаленне: Сазановіч (два папярэджанні: 14 і 31).

суббота, 16.05.2020 00:33
Актуальная інфармацыя

НАБОР В ГРУППЫ ПОДГОТОВКИ
2010, 2011 годов рождения

Обращаться по телефонам: 5-10-49 (Вадим Михайлович), 8-029-994-04-71 (Сергей Михайлович), 8-044-477-29-62 (Михаил Демьянович).

партнёры