Афіцыйны сайт ФК «ТАРПЕДА-БЕЛАЗ» Жодзіна

Упусцілі перамогу на апошняй хвіліне

 

Складаным атрымаўся для «аўтазаводцаў» матч на выездзе ў Слуцку. Нягледзячы на ​​тое, што выйшлі на поле моцным складам (вярнуліся ў строй Андрэй Хачатуран і Максім Бардачоў), гаспадары паказалі, што нездарма на працягу доўгага часу знаходзіліся на вяршыні турнірнай табліцы.

Роўная барацьба ў першым тайме – і стартавыя нулі на табло да перапынку. У другой палове сустрэчы тарпедаўцам удалося было пераламаць сітуацыю – Валерый Гарбачык адправіў мяч у вароты случчакоў. Затым яшчэ момант, у якім можна было замацаваць поспех, але Габрыэль Рамас прамахнуўся. А на апошняй хвіліне асноўнага часу матчу памылка ў сваёй штрафной каштавала «аўтазаводцам» перамогі.

СЛУЦК – ТАРПЕДА-БЕЛАЗ – 1:1.
6 чэрвеня, Слуцк, стадыён «Гарадскі», 318 гледачоў.
Суддзя: С.Гараюцін (Мінск).
Галы: 0:1 – Гарбачык, 70. 1:1 – Сярдзюк, 90.
СЛУЦК: Панкратаў (к), Сямёнаў (Салу, 83), Сярдзюк, Такулаў (Цецеранка, 77), Бала, Вобразаў, Казлоў, Чабатаеў, Анюкевіч, Крывулькін, Бураеў (Кароеў, 65).
Запасныя: Бранавец, Трубіла, Зуевіч, Каанда.
ТАРПЕДА-БЕЛАЗ: Казлоў, Усцінаў, Рамас, Хачатуран (к), Юсаў (Прэмудраў, 71), Шчэрба, Вялозу (Нікалаевіч, 63), Бардачоў, Гарбачык (Журневіч, 78), Капленка, Яшын.
Запасныя: Сямук, Алісейка, Паўлюкавец, Сцяпанаў.
Папярэджанні: Такулаў (40), Чабатаеў (42), Крывулькін (53), Казлоў (60), Бала (61) / Гарбачык (10), Бардачоў (41), Усцінаў (44), Рамас (63), Хачатуран (93+).

суббота, 06.06.2020 20:54
Актуальная інфармацыя

НАБОР В ГРУППЫ ПОДГОТОВКИ
2010, 2011 годов рождения

Обращаться по телефонам: 5-10-49 (Вадим Михайлович), 8-029-994-04-71 (Сергей Михайлович), 8-044-477-29-62 (Михаил Демьянович).

партнёры