Афіцыйны сайт ФК «Тарпеда-БЕЛАЗ» Жодзіна

«Ўцягваючы» збор працягваецца

Сёння пайшоў чацвёрты дзень трэніровак аўтазаводцаў ў новым годзе. Нагадаем: пакуль гульцы яшчэ толькі ўцягваюцца ў трэніровачны працэс пасля адпускнога перыяду – нагрузкі пачнуцца толькі з наступнага тыдня, калі ў «Тарпеда-БелАЗа» пачнецца паўнавартасны вучэбна-трэніровачны збор з пражываннем у прафілакторыі «Світанка». Зараз жа кожны дзень аўтобус прывозіць з Мінска тых гульцоў, хто жыве не ў Жодзіна, і на штучным полі стадыёна «Тарпеда» праходзіць двухгадзінная трэніроўка – ня інтэнсіўная, але досыць насычаная.

Нечакана было сустрэць на трэніровачным поле Дзмітрыя Платонава. Нападаючы вырашыў вярнуцца? Жодзінскія заўзятары напэўна былі б не супраць. Але аказалася, што наваяўлены чэмпіён Латвіі толькі дамовіўся з тарпедаўскім кіраўніцтвам аб тым, што некаторы час патрэніруецца са сваёй былой камандай для падтрымання формы.

Такім чынам, трансферных навін сёння не было, і пад пільнымі поглядамі трэнераў займалася ўсё тая ж абойма гульцоў, што і напярэдадні – Максіма Скавыша і Дзмітрыя Рэкіша чакаюць у камандзе пазней. Нам жа заставалася канстатаваць, што за час адпачынку тарпедаўцы па-сапраўднаму засумавалі па мячы і футбольнаму полю, і займаюцца ў ахвотку, рыхтуючыся да ўжо хуткіх спарынгаў і да першага афіцыйнага матчу сезона – як стала вядома, сёння выканкам АБФФ канчаткова зацвердзіў дату 11 сакавіка днём правядзення Суперкубка Беларусі.

пятница, 20.01.2017 18:04
Актуальная інфармацыя

Юнацкае першынство Рэспублікі Беларусь

1 мая, Жодзіна, стадыён “Тарпеда” (штучнае поле)

13:30 – ТАРПЕДА-БЕЛАЗ – ГОМЕЛЬ (2000 г.н.)
15:30 – ТАРПЕДА-БЕЛАЗ – ГОМЕЛЬ (1999(98) гг.н.)

партнёры