Афіцыйны сайт ФК «Тарпеда-БЕЛАЗ» Жодзіна
  • У суботу – сустрэча з «Гомелем»
    Падрабязнее
  • Бязволле: «Тарпеда-БЕЛАЗ» прайграў «Гарадзеі», растраціўшы перавагу ў два мяча
    Падрабязнее
  • «Тарпеда-БЕЛАЗ» прыйшоў у Дзявятую школу
    Падрабязнее

Ўвайшлі ў смак

Трэці матч аўтазаводцаў на турніры «Белазовец-2017» нічога не вырашаў для іх у турнірнай плане – для заваёвы ганаровага кубка хапала і двух перамог, атрыманых раней. Тым не менш, па настрою тарпедаўцаў было відаць, што гэтую гульню яны зусім не лічаць прахадной. Да таго ж, менавіта «Іслач» лёсаванне вызначыла ў сапернікі жодзінцам ў першым туры чэмпіянату. І хоць да яго яшчэ паўтара месяца з лішнім, магчымасць папярэдне памерацца сіламі з апанентам дадавала таварыскаму матчу цікавасці.

У трэнерскага штаба на турнір былі свае задачы, у тым ліку, паглядзець у рэальнай справе патэнцыйных навабранцаў, паспрабаваць у розных звязках тых, хто ўжо ўліўся ў камандныя шэрагі. Таму склад на першы тайм апынуўся «пярэстым» – тут і прагледжваемыя Джэліл Асані з Барысам Каневегай, тут і рэзервісты Андрэй Салавей і Аляксей Бялевіч, тут і Максім Скавыш, які праводзіў сваю першую пасля вяртання ў Жодзіна гульню, тут і Андрэй Хачатуран, накіраваны ў атакуючую групу …

Усё атрымалася, як нельга лепш: і Скавыш забіў, давёўшы, што нічога не страціў з свайго багатага багажу ў Ізраілі, і Асані зрабіў галявую перадачу, вырабіўшы спрыяльнае ўражанне ў другой гульні запар, і Хачатуран ніколькі не згубіўся на непрофільнай пазіцыі, і Салавей быў настойлівы і актыўны, зарабіўшы на сабе пенальці, рэалізаваны Сяргеем Шапавалам.

Рассмакаваўся Максім Імерэкаў. У чацвер абаронца забіў гол «Нёману», а ў суботу адразу два адправіў у вароты «Іслачы». Абодва разы, падключыўшыся да выканання «стандартаў» каля брамы суперніка – спачатку замкнуўшы перадачу Хачатурана, а ў другім тайме дабіўшы у сетку адскочыўшы ад штангі пасля ўдару Аганнісяна мяч. Камо такім чынам можа запісаць на свой рахунак два асістэнцкіх балы – яшчэ ён дапамог аформіць ўзяцце варот «Іслачы» Міхаілу Афанасьеву.

Гульня выдалася вясёлай ў плане забітых мячоў. Відаць, што з кожным матчам камандзе дадаецца ўпэўненасці, што, натуральна, добра. Паволі аднаўляюцца гульнявыя звязкі, – задаволены выступленнем сваіх падапечных Ігар Крывушэнка. – Хачу адзначыць, што турнір у цэлым быў вельмі карысны з пункту гледжання прагляду гульцоў.

11 лютага, Жодзіна. Турнір «Белазавец-2017».
ТАРПЕДА-БЕЛАЗ – ІСЛАЧ – 5:2.
Галы: 1:0 – Імерэкаў, 20 (пас – Хачатуран). 1:1 – Асіпенка, 23. 2:1 – Скавыш, 25 (Асані). 3:1 – Шапавал, 31-п. 4:1 – Імерэкаў, 62. 5:1 – Афанасьеў, 64 (пас – Аганнісян). 5: 2 – Шваб, 88.
ТАРПЕДА-БЕЛАЗ: Абрамовіч, Шчэрба (46, Джугір), Імерэкаў (65, Клапоцкі), Клапоцкі (46, Паўлавец), Асані (58, Панкавец), Шапавал (46, Чарнуха), Каневега (46, Паўлюкавец), Салавей ( 46, Афанасьеў), Бялевіч (46, Аганнісян), Хачатуран (46, Рэкіш), Скавыш (46, Макась).

суббота, 11.02.2017 19:41
Актуальная інфармацыя

Юнацкае першынство Рэспублікі Беларусь

28 мая, Жодзіна, стадыён “Тарпеда” (штучнае поле)

13:00 – ТАРПЕДА-БЕЛАЗ – МІНСК (1999 г.н.)

партнёры