Афіцыйны сайт ФК «ТАРПЕДА-БЕЛАЗ» Жодзіна
  • Хатняя перамога пасля двухмесячнага перапынку
    Падрабязнее
  • Вадзім Скрыпчанка пакінуў пасаду галоўнага трэнера ФК «ТАРПЕДА-БЕЛАЗ»
    Падрабязнее
  • «Тарпеда-БЕЛАЗ» абыграў «Арсенал»
    Падрабязнее

Вадзім Скрыпчанка стаў галоўным трэнерам ФК «ТАРПЕДА-БЕЛАЗ»

 

Беларускі спецыяліст Вадзім Віктаравіч Скрыпчанка сёння падпісаў кантракт з ФК «ТАРПЕДА-БЕЛАЗ» у якасці галоўнага трэнера.

Кантракт разлічаны на два гады.

Вадзім Віктаравіч Скрыпчанка нарадзіўся 26 лістапада 1975 года ў горадзе Маларыта Брэсцкай вобласці.

Выхаванец брэсцкай СДЮШАР №5. Гуляў на пазіцыі паўабаронцы. Выступаў за мінскія каманды «Беларусь», «Дынама-93», «Трактар», барысаўскі БАТЭ, расійскія ЦСКА і «Уралан», салігорскі «Шахцёр», віцебскі «Лакаматыў-96», магілёўскі «Савіт». Правёў дзесяць гульняў у складзе нацыянальнай зборнай Беларусі, у якіх забіў два галы. Двойчы чэмпіён, тройчы сярэбраны і двойчы бронзавы прызёр чэмпіянатаў Беларусі, уладальнік Кубка Беларусі і фіналіст Кубка Расіі. Шэсць разоў уключаўся ў спіс 22 лепшых футбалістаў краіны.

На трэнерскай працы з 2007 года ў барысаўскім БАТЭ. У якасці галоўнага трэнера ў 2013 годзе заваяваў з ФК «Мінск» Кубак Беларусі. Працаваў з Віктарам Ганчарэнка ў расійскіх клубах «Кубань» і «Урал», які пасля ўзначаліў. Таксама ў якасці галоўнага трэнера працаваў у камандах «Крылы Саветаў», «Анжы», «Арарат-Арменія».

четверг, 03.01.2019 15:49
Актуальная інфармацыя

НАБОР В ГРУППЫ ПОДГОТОВКИ
2010, 2011 годов рождения

Обращаться по телефонам: 5-10-49 (Вадим Михайлович), 8-029-994-04-71 (Сергей Михайлович), 8-044-477-29-62 (Михаил Демьянович).

партнёры