Афіцыйны сайт ФК «Тарпеда-БЕЛАЗ» Жодзіна

Валерый Фамічоў перайшоў у «Ардабасы»

 

Галкіпер Валерый Фамічоў перайшоў у «Ардабасы» (Казахстан, Д1). У адпаведнасці з умовамі трансфернага кантракта ФК «Тарпеда-БЕЛАЗ» атрымае ад казахстанскага клуба кампенсацыю за пераход гульца.

Валерый Фамічоў прыйшоў у «Тарпеда-БЕЛАЗ» у студзені 2016 года. З’яўляючыся асноўным варатаром каманды, выйграў з жодзінскім клубам Кубак Беларусі, удзельнічаў у матчах кваліфікацыйнай стадыі Лігі Еўропы і нацыянальнага чэмпіянату.

ФК «Тарпеда-БЕЛАЗ» дзякуе Валерыю за сумесную працу і жадае паспяховага працягу кар’еры.

понедельник, 12.06.2017 09:57
Актуальная інфармацыя

Юнацкае першынство Рэспублікі Беларусь

28 мая, Жодзіна, стадыён “Тарпеда” (штучнае поле)

13:00 – ТАРПЕДА-БЕЛАЗ – МІНСК (1999 г.н.)

партнёры