Афіцыйны сайт ФК «Тарпеда-БЕЛАЗ» Жодзіна

Валявая, ды яшчэ і буйная!

 

Тарпедаўскія дублёры сёння прымалі на сваім полі рэзервістаў «Мінска» і змаглі атрымаць валявую перамогу з буйным лікам – 4:1. Перад гэтай сустрэчай мінчукі апярэджвалі аўтазаводцаў у турнірнай табліцы на тры ачкі, але дзякуючы перамозе каманда Сяргея Ярмоленка не толькі дагнала, але і абыйшла дружыну Аляксандра Лухвіча.

Прапушчаны ў самым пачатку сустрэчы гол ня збіў рашучага настрою тарпедаўцаў. Яны вялі актыўныя наступальныя дзеянні і неўзабаве дамагліся поспеху: Уладзіслаў Цурко падужаўся за мяч з абаронцам, адцягнуў на сябе ўвагу брамніка і зрабіў прастрэл, які заставалася спакойна замкнуць Анатолю Макараву. Праз некалькі хвілін Аляксандр Красноў з абаронцам «на плячах» прабіў брамніка мінчан і вывеў сваю каманду наперад. А на зыходзе паўгадзіны гульні Дзмітрый Бялко накруціў ў штрафной пляцоўцы двух гульцоў «Минска», а Уладзіслаў Цурко скарыстаўся «пажарам» і адправіў мяч у вароты.

У другім тайме госці змаглі перамясціць гульню на палову гаспадароў, аднак завяршэнню іх нападаў дзейна перашкаджалі тарпедаўскія абаронцы і брамнік Яўген Абрамовіч. А затым Аляксандру Краснову атрымалася на хуткасці сысці ад гульцоў суперніка і на класе перайграць галкіпера – 4:1. Добрая гульня і выдатны вынік!

22 кастрычніка, Жодзіна. Матч першынства дублёраў.
ТАРПЕДА-БЕЛАЗ (д) – МІНСК (д) – 4:1.

Галы: 0:1 – Новік, 7. 1:1 – А. Макараў, 13. 2:1 – Красноў, 20. 3:1 – Цурко, 28. 4:1 – Красноў, 69.
ТАРПЕДА-БЕЛАЗ: Абрамовіч, Бялко, Джугір (к), Сідар, Канашонак, Кулінковіч, С. Макараў, А. Макараў, Багданаў (Д. Каралёнак, 86), Красноў, Цурко (Драчоў, 65).
МІНСК: Прышывалка (Санько, 46), Зіновіч (Чэхаў, 79), Сафі (Маліноўскі, 79), Мікульскіх (Чыжэўскі, 26), Галацукаў (Бандарэнка, 46), Канцадайлаў (к), Новік (Лухвіч, 76), Лукашэвіч , Вакуліч (Хільман, 74), Дземідовіч, Нікулін.
Папярэджанні: Нікулін, 88.

воскресенье, 22.10.2017 20:29
Актуальная інфармацыя

Лепшыя бамбардзіры чэмпіяната             

1. Міхаіл Гардзейчук (БАТЭ) – 18                            
2. Павел Савіцкі (Нёман) – 15
3. Баян Дубаіч (Гарадзея) – 12
3. Антон Сарока (Дынама-Мінск) – 12
4. Егор Зубовіч (Тарпеда-БЕЛАЗ) – 11              

Лепшыя асістэнты чэмпіяната     

1. Ігар Стасевіч (БАТЭ) – 11
2. Дзмітрый Рэкіш (Тарпеда-БЕЛАЗ) – 10
3. Эдгар Аляхновіч (Шахцёр) – 8
3. Мікалай Януш (Шахцёр) – 8
3. Дзмітрый Лебядзеў (Гарадзея) – 8     

партнёры